- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як і заўсёды, проза Андрэя Федарэнкі чытаецца і слухаецца лёгка і прыемна. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.... Болей »
Новая кніга Галіны Тварановіч адносіцца да тых навуковых прац, якія ўводзяць Беларусь і беларускую гуманіта-рную навуку ў кантэкст і арбіту сусветнага літаратурнага працэсу. Яна ахоплівае вялікі аб ём канкрэтнага фактычнага матэрыялу і дае глыбокае ўяўленне пра гісторыю і сучасны стан беларускай літаратуры... Болей »
Пасля таго, як беларусы з братняю Русью пачалі разам шукаць да шчасця дарог 124 абарыгены толькі з майго радаводу рассталіся з родным кутом. З 254-х родзічаў 84 уцяклі ў Польшчу, 19 апынуліся ў ГУЛАГах (пасля смерці Сталіна реабілітаваны), 11 загінулі: тры ад рук немцаў, два пасля допытаў у КДБ і шэсць... Болей »
Невялічкі томік паэзіі, збор афарызмаў, меркаванняў, разваг. Сам аўтар называе гэтыя кароценькія выслоў, невялічкія вершыкі “канапкамі”, дарэчы такі ж тытул носіць адзін з раздзелаў кнігі. “Канапкі, бо такія маленечкія, як маленькія бутэрбродзікі, на адзін раз укусіць... і канапкі, бо прыходзяць у голаву... Болей »
Алесь Белы, бадай, адзіны гісторык і даследчык, які найбольш грунтоўна падышоў да справы вызначэння паходжання назвы Белая Русь. На сённяшні дзень аўтар распрацаваў 12 розных тэорый, якія вылучаны як расейскімі, так польскімі і беларускімі гісторыкамі. Пачаў сваё даследаванне з аналізу старажытных мапаў... Болей »
У кнігу ўвайшлі тры аповесці. «Размовы са стодзівамі» — гэта псіхалагічная прытча. Чытачу давядзецца вырашыць, каму суперажываць. Трагічныя лёсы людзей дзіўным чынам пераплятаюцца. У аповесці «Lapido» Павал, ахвяра рэпрэсіўнай дзяржаўнай сістэмы, вымушаны ратавацца ў краіне, дзе ў далёкія савецкія гады... Болей »
У вашых руках кніга рэдкаснага жанру — зборнік ліставанняў чалавека, беларуса, з інстанцыямі па статусе беларускімі, але па сваёй дзейнасці пераважна антыбеларускімі, хаця і тут ёсць прыемныя выключэнні. Размова ідзе пра камфортнасць ці дыскамфортнасць пражывання беларуса на сваёй зямлі, пра яго змаганне... Болей »
Гэтая кніга — пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму. Гэта, па сведчанні крытыкаў, “сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу... Твор напісаны яснай літаратурнай... Болей »
Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з... Болей »
Грамадства набліжаецца да мяжы расчалавечвання. Страчваецца боскі пачатак: любасць, сапраўднасць падмяняюцца на прынцып формы. Нараджэнне дзіцяці перастала быць радасцю, цудам, сакраментальнай таямніцай. Дзіця можна прадаць, купіць, атрымаць у прабірцы. Жанчына — інкубатар, прамысловы кантэйнер для жывога... Болей »