be

Кнігі

Лірыка двух нараджэнняў

Лірыка двух нараджэнняў


Півавараў Зяма

Музыка і франтмэн гурта Pomidor/OFF чытае верш са зборніка "Лірыка двух нараджэнняў" рэпрэсаванага паэта Зямы Піваварава.Народжаны непадалёк ад Клімавічаў, Залман, сын Рувіма, Півавараў (1910 —1937) юнацтва правёў у старажытным Мсціславе. Тут жа пазнаёміўся і з беларускімі паэтамі: Юлі Таўбін, Змітрок... Болей »

Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org

Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org


Севярынец Ганна

Выбітны педагог, пісьменьніца і дасьледчыца літаратуры Ганна Севярынец да нядаўняга часу працавала ў смалявіцкай гімназіі, адкуль напачатку лета была звольненая за верш «Я за вас не галасавала ніколі». Аўтарка кніг “Дзень святога Патрыка», «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго», «Гасцініца „Бельгія“», «Вакол... Болей »

Янкі, альбо Астатні наезд на Літве
pdf epub

Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

кінараман-фарс
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім

Мудзілы, хаблы, асаднікі, жандары, паліцыянты, вайскоўцы Войска Польскага, Чырвонай Арміі і Вермахта, агенты Дэфензівы, Гестапа і НКВД, палітвязні, чыкагскія копы і гангстэры, асобы славянскай, цыганскай, караімскай, італьянскай ды жыдоўскай нацыянальнасцяў, бадзяжная цыркавая трупа, музыкі опернага... Болей »

Помню пра цябе
pdf

Помню пра цябе

вершы
Голуб Юрка

У чацвёртай па ліку кнізе вершаў паэт застаецца верным сваім вытокам — непаўторнай Бацькаўшчыне, глыбінным карэнням чалавечай душы, усяму, што створана людскім розумам і рукамі... Болей »

Жэнька – каралева мышак
pdf

Жэнька – каралева мышак

гісторыі з жыцця адной беларускай дзяўчынкі
Гапееў Валеры

Як сябраваць, каб было па-сапраўднаму? Як бараніць сябе і сяброў? Як гуляць так, каб было ўсім цікава? Як жыць з гэтымі дарослымі і не крыўдаваць на іх? Як прызнаваць свае памылкі і ці трэба іх прызнаваць? Ці можна плакаць, калі табе надта крыўдна? І як зрабіць так, каб нікому крыўдна не было? Вось такія... Болей »

Папяровая шапка
pdf

Папяровая шапка

хайку
Сцяпан Уладзімір

Зборнік Уладзіміра Сцяпана — кароткія паэтычныя тэлеграмы з трох радкоў. Яны — як фотаздымкі, якія фіксуюць розныя моманты жыцця. Кожны верш з сямнаццаці складоў – спроба знайсці паэзію ў самым звычайным і будзённым.... Болей »

Хвалі
pdf

Хвалі

Проза
Сцяпан Уладзімір

Кожнае мастацтва імкнецца выйсці за свае межы. Проза Уладзіміра Сцяпана – яскравы прыклад такога памкнення. Пра што б ён не пісаў, перад чытачом імгненна ўзнікае выява. Чытаеш словы, а бачыш людзей, краявіды, рэчы, пра якія сказана ўсяго некалькі сказаў. У нечым такая выяўленчая проза нагадвае мастацкае... Болей »

Адна капейка
pdf

Адна капейка

кніга прозы
Сцяпан Уладзімір

У зборнік Уладзіміра Сцяпана «Адна капейка» ўвайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў, — навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукавана ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя перакладзены на рускую, украінскую і польскую мовы.... Болей »

Сонечная паляна
pdf

Сонечная паляна

казка
Гапееў Валеры

Жылі-былі на адной вясёлай паляне разам з іншымі звярамі Вожык і Заяц. Добра ім жылося, ды ў адзін дзень хмары засланілі сонца і пачаў ісці дождж, доўгі, бясконцы. Хіба зачырванеюць ягады, вырастуць грыбы? Што рабіць? Па падказцы мудрага Крумкача Вожык і Заяц пайшлі ў лес шукаць іншую паляну. Маленькія... Болей »

Койданава
mp3

Койданава

апавяданні
Глёбус Адам

Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска – Койданава (некалі Дзяржынск) – радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім спеўданімам падпісана яго кніга “Койданава”, у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org