be

Навіны

Пад Беластокам прэзентавалі фотаальбом пра экспедыцыю Вацлава Ластоўскага
2025-03-03 14:56
Пад Беластокам прэзентавалі фотаальбом пра экспедыцыю Вацлава Ластоўскага
У Падляшскім музеі народнай культуры адбылася прэзентацыя рэдкага фотаальбома “Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году”.Выдавец Ігар Іваноў падкрэсліў важныя ўрокі жыцця Вацлава Ластоўскага, якія могуць быць карыснымі і для сучасных беларусаў, што вымушаны жыць у выгнанні за межамі Беларусі:– Прыклад...
Выдавецтва “Пфляўмбаўм” анансуе выхад літоўскага бэстсэллера
2025-03-03 14:47
Выдавецтва “Пфляўмбаўм” анансуе выхад літоўскага бэстсэллера
Выдавецтва “Пфляўмбаўм”, якое цяпер удзельнічае ў Віленскім кніжным кірмашы, падзялілася ў сацсетках інфармацыяй, што плануе выдаць раман “Любімыя косткі” літоўскай аўтаркі Катрыны Зіле. Праца над перакладам ужо вядзецца.“Толькі што пазнаёміліся з нашай новай аўтаркай — Катрынай Зіле, якая завітала на...
Уладзімір Хільмановіч: Мне было важна, каб даведнік меў агульнабеларускі характар
2025-03-02 21:41
Уладзімір Хільмановіч: Мне было важна, каб даведнік меў агульнабеларускі характар
Выйшаў з друку аўтарскі «Беларускі каляндарны энцыклапедычны даведнік на кожны дзень». Яго стваральнік – наш калега, журналіст, гісторык Уладзімір Хільмановіч. Фактычна на кожны дзень прыпадае старонка кніжкі. Апрача гэтага ў выданні ёсць іменны паказнік для зручнасці шукання канкрэтных людзей. Праца...
«Першы верш склаў уначы на бэтоннай падлозе карцара на Акрэсьціна». Андрэй Кузьнечык — пра сваю турэмную паэзію
2025-03-02 20:52
«Першы верш склаў уначы на бэтоннай падлозе карцара на Акрэсьціна». Андрэй Кузьнечык — пра сваю турэмную паэзію
Вершы на волі і вершы за кратамі розьняцца ня толькі і ня столькі месцам іх стварэньня. Часта ў турме яны становяцца адзіным спосабам кантакту зь дзецьмі, незаменным болесуцішальным лекам, містычнай повязьзю з рэчаіснасьцю.Пагаварылі пра ўсё гэта з былым палітзьняволеным журналістам Андрэем Кузьнечыкам.Пра...
Гурт Relikt прэзентуе ў Беластоку свой новы сінгл Scizoryk
2025-03-02 20:30
Гурт Relikt прэзентуе ў Беластоку свой новы сінгл Scizoryk
Музыка Relikt дае шанец знайсці шлях да сябе і сваіх каранёў, адчуць сілу часу, прыроды і свету. Гурт з трох айцішнікаў і электрыка ўзнік у Светлагорску, паспеў змяніць беларускую рок-сцэну, а цяпер працягвае творчасць у Еўропе.Музыка для тых, хто верыць у цуды і адкрыты ўсяму новаму. Незвычайныя рытмы...
«Перамагло пакаленьне старых». Сустэча зь Сьвятланай Алексіевічу Вільні
2025-02-28 21:58
«Перамагло пакаленьне старых». Сустэча зь Сьвятланай Алексіевічу Вільні
28 лютага у Беларускім Замку ў Вільні прайшла сустрэча з Нобэлеўскай ляурэаткай, пісьменьніцай Святланай Алексіевіч.Свабода вяла жывую трансьляцыю з сустрэчы. «Нас чакаюць вялікія выпрабаваньні», сказала нобэлеўская ляўрэтка. Пісьменьніца аналізавала падзеі 2020 году, сказаўшы, што цяпер «перамагло пакаленьне...
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў выдаў дзіцячую кнігу Грэтэ Ротбёль
2025-02-27 23:11
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў выдаў дзіцячую кнігу Грэтэ Ротбёль
Выйшла дзіцячая кніжка "Усе хочуць... есці" для маленькіх даследчыкаў, якім цікава, што ядуць вожыкі, медузы, птушкі і іншыя жывёлы. У кнізе распавядаецца, колькі яны жывуць, як растуць і што любяць есці. А яшчэ — ці можна іх карміць марозівам!"Калі дзеці ядуць, яны растуць і становяцца большымі і большымі!...
Болей »
Свабода (Тут і цяпер) 23/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 23/2006


Віка Мароз, якая выхоўвалася ў школе-інтэрнаце ў Вілейцы для дзяцей з праблемамі маўлення й слыху, некалькі год запар у рамках дабрачыннай праграмы прыязджала на летнія канікулы ў Італію. Там яе выхаваннем займалася сямейная пара Алясандра Джуста і Марыя Барначын, якія звярнуліся да беларускіх уладаў... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 22/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 22/2006


Такія звесткі прывялі незалежныя сацыёлагі, якія пыталіся ў грамадзян ці чулі яны пра тое, што экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна пасадзілі ў турму на пяць з паловай гадоў? У чым прычына няведання? У замоўчванні прысуду з боку афіцыйнай улады? У слабасці незалежных СМІ? Можа быць... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 21/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 21/2006


Мінская міліцыя змагаецца ўжо не толькі супраць свечак, але і супраць усмешак. У выходныя дні, 16-18-га верасня Кастрычніцкая плошча ў цэнтры Мінска зноў на кароткі час апынулася ў цэнтры ўвагі. У суботу ўвечары маладыя людзі спрабавалі запаліць на бруку свечкі ў знак салідарнасці са зніклымі і арыштаванымі... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 20/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 20/2006


У ноч на 10 верасня ў электрычцы Мінск — Пухавічы адбылося масавае пабоішча. Разагрэтыя алкаголем на сталічным свяце горада маладыя людзі пачалі збіваць адны адных і ўсіх, хто быў побач, а ў дадатак засыпалі электрычку камянямі, павыкрышыўшы ў ёй шыбы. Дзяўчыне з Мар’інай Горкі камень патрапіў у твар... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 19/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 19/2006


Сёлета 1 верасня кожны вучань першакласнік атрымаў падарунак — кнігу пра Беларусь. Шыкоўна выдадзеная кніга багата ілюстраваная здымкамі, на якіх можна бачыць Аляксандра Лукашэнку ў форме галоўнакамандуючага, у форме хакеіста з нумарам “1” і ў іншых абліччах і позах. Шасцігадовыя дзеткі могуць даведацца... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 18/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 18/2006


Гісторыя з высяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў з Дома літаратара ў Мінску цягнецца ўжо некалькі гадоў і сёння набліжаецца да лагічнага завяршэння. Няма сумневу, што наступным крокам у змаганні прэзідэнта з пісьменнікамі стане ліквідацыя Саюза на падставе страты юрыдычнага адраса. У чым логіка гэтай... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 17/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 17/2006


Столькі новых даражэзных “мерсаў” і “лексусаў”, колькі ездзіць сёння пад беларускімі нумарамі па вуліцах сацыялістычнага Мінска, вы не пабачыце ані ў буржуазнай Варшаве, ані ў капіталістычных Рызе і Вільні. Капіталісты - людзі рацыянальныя, яны ведаюць, што ўкладаць у аўтамабіль больш за $30 тысяч -... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 1/2004
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 1/2004


14 гадоў таму мы выпусьцілі ў сьвет першы нумар “Свабоды”. Яе магутны ўзьлёт, выхад у лідэры беларускай мэдыя-прасторы скончыўся прыкрым падзеньнем. Гісторыя мела нешчасьлівы канец, адбіты ў чалавечых лёсах. Але канец газэты ня мог стаць канцом свабоды. Таму “Свабода”, зь якой у 1902-м пачалася сучасная... Болей »

Выспа
pdf

Выспа


Лукша Міра

Выспа - зборнік прозы Міры Лукшы, які сабраў пад адной вокладкай апавяданні пра жыхароў прыпушчанскіх вёсак, пра іх лёсы, іх пачуцці, перажыванні. Кніга насамрэч пра смерць, пра паміранне. Часам гэта паміранне людзей, часам – пачуццяў, мараў, спадзяванняў і, нават, ідэі. Але, як аказваецца, ідэя застаецца... Болей »

Паэмы
pdf

Паэмы


Сачко Зоя

Зоя Сачко выдала свой першы томік вершаў у 19 гадоў. І гэта кніга на досыць высокім узроўні. Вялікая сіла кнігі Зоі Сачко ў тым, што яе вершы, паказваюць, што кожная, нават самая звыклая рэч, мае схаваны ў сабе свой глыбокі метафізічны сэнс. (Тэрэса Занеўская, www.racyja.com)... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org