be

Навіны

Ігар Случак: «Сёння беларуская мова свядома стыгматызуецца як мова «ворагаў народу»

2023-05-14 20:45

Ігар Случак: «Сёння беларуская мова свядома стыгматызуецца як мова «ворагаў народу» 14 траўня 1995 года ў Беларусі быў праведзены рэферэндум, на якім было ўзнятае пытанне аб наданні дзяржаўнага статусу рускай мове нароўні з беларускай. З нагоды гэтай падзеі юрыст Ігар Случак распавёў пра наступствы рэферэндуму для беларускай мовы, а таксама пра тое, чаму важна ўлічваць досвед 1995 года... Болей »

Кацярына Ваданосава расказвае пра музыку і музычныя артэфакты часоў ВКЛ

2023-05-14 20:38

Кацярына Ваданосава расказвае пра музыку і музычныя артэфакты часоў ВКЛ Гэтай тэмай Кацярына Ваданосава – як яна сама гаворыць – займаецца ўпарта і даволі доўга. Гэтай тэме, у тым ліку была прысвечаная яе дыпломная праца.Але з лекцыяй пра музычную культуру Беларусі часоў Вялікага Княства Літоўскага публічна выступіла яна ўпершыню падчас аднае з сустрэчаў Беларускага Гістарычнага... Болей »

У Вільні прайшла «Ноч музеяў»

2023-05-14 12:18

У Вільні прайшла «Ноч музеяў» Сваю праграму 13 траўня прадставіў і адзіны беларускі музей імя Івана Луцкевіча. Імпрэзы там падчас „Ночы музеяў” ладзіліся як унутры музея, так і на падворку. Сярод іх быў квэст, традыцыйныя беларускія гульні. Таксама праходзілі майстар-класы па саломцы, вышыўцы і вырабе лялек ды іншае.Як кажа адміністратар... Болей »

Мікалай Бушко: Запрашаем усіх на фестываль „Гайнаўка 2023” у Беластоку!

2023-05-14 10:05

Мікалай Бушко: Запрашаем усіх на фестываль „Гайнаўка 2023” у Беластоку!   25-га траўня ў Падляшскай філармоніі у Беластоку распачнецца 42-гі Міжнародны фестываль праваслаўнай царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2023». Штогод фестываль прыцягвае лепшыя калектывы з усяго свету, і сёлетні чатырохдзённы спеўны «марафон» не стане выключэннем. Удзел у конкурсе возьмуць 9 адмыслова адабраных... Болей »

Выйшла кніга пра даваенны польскі курорт Друскенікі, у гісторыі якога ёсць і беларускі акцэнт

2023-05-13 15:58

Выйшла кніга пра даваенны польскі курорт Друскенікі, у гісторыі якога ёсць і беларускі акцэнт Кніга Яна Складоўскага Druskieniki. Kurort przedwojennej Polski, выдадзеная пры падтрымцы інстытута Polonika, зацікавіць і беларускага чытача.Адзін з першых паэтаў, якія ў ХІХ ст. пісалі па-беларуску, Ян Чачот пахаваны ў Ратніцы (Ратніча). Цяпер гэта частка Друскенік (Друскінінкай), вядомага курорта... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org