be

Навіны

«Народная аўдыякніга»: як паўдзельнічаць і хто выбірае твор

2023-10-10 20:00

«Народная аўдыякніга»: як паўдзельнічаць і хто выбірае твор Летась удзельнікі праекта “Народная аўдыякніга”, у якім было задзейнічана больш за сто ўдзельніц і ўдзельнікаў, запісалі аўдыяверсію кнігі «Мова 404» Аліны Нагорнай. Праект стаў паспяховым. Заяўкі далучыцца стваральнікі праекта атрымлівалі яшчэ доўгі час пасля рэлізу. І вось “Народная аўдыякніга” вяртаецца!... Болей »

Святар, які звярнуў увагу Ватыкана на беларусаў як асобную нацыю. Выйшла кніга «Выбранае» айца Льва Гарошкі

2023-10-10 14:38

Святар, які звярнуў увагу Ватыкана на беларусаў як асобную нацыю. Выйшла кніга «Выбранае» айца Льва Гарошкі Дзейнасць Айца Льва Гарошкі ў замежжы мела без перабольшвання грандыёзныя маштабы. Віртуозны майстра тайм-менеджменту, ён здолеў зрабіць столькі, што хапіла б на некалькі жыццяў. Ягоную інтэлектуальную спадчыну парадкавалі вядомыя даследчыкі эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч. Яны сталі ўкладальнікамі... Болей »

«Гліняны Вялес» у Насты Кудасавай

2023-10-09 21:34

«Гліняны Вялес» у Насты Кудасавай У межах фестывалю "Прадмова", што сёння завяршаецца ў Варшаве, была ўручаная прэмія "Гліняны Вялес" - лаўрэатам стала паэтка Наста Кудасава за кнігу "Побач".Гліняны Вялес — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе членамі Таварыства Вольных Літаратараў. Старшыня арганізацыйнага камітэта... Болей »

Марыць Беларусь: ці хвалюе “беларускае пытанне” беларусаў Амерыкі

2023-10-09 21:11

Марыць Беларусь: ці хвалюе “беларускае пытанне” беларусаў Амерыкі З падзеяў 2020 года мінула ўжо больш за тры гады. І ў адсутнасці станоўчых зменаў, пры наяўнасці не толькі няспынных рэпрэсій, але і саўдзелу лукашэнкаўскага рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны, часам ствараецца ўражанне, што колішні ўздым беларусаў замежжа застаўся ў мінулым. Тэма нацыянальнага адраджэння... Болей »

У ААН заявілі аб зьнішчэньні грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі

2023-10-09 17:16

У ААН заявілі аб зьнішчэньні грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі У заяве арганізацыі Right Livelihood, якая прагучала на 54-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН у Жэнэве, згадана, што Праваабарончы цэнтар «Вясна», які зь яго старшынём Алесем Бяляцкім атрымаў у 2020 годзе прэмію Right Livelihood «За годны лад жыцьця», пацярпеў ад рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасьці. У... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org