- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
28 лютага кіраўнік Беларусі вёў нараду са сваім спартовым штабам: з міністрам спорту і турызму Аляксандрам Шамко, памочнікам прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры Максімам Рыжанковым і першым віцэ-прэзідэнтам Ігарам Рачкоўскім. Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка ўжо ахарактарызаваў стан спраў у хакеі як «позорище». Шмат хто чакаў, што ён схопіцца за шаблю і паляцяць галовы. Аднак пакуль што ўсе засталіся на сваіх месцах. — В нашем спорте произошли очень важные события, которые характеризуют его состояние. Я имею в виду то, что закончился чемпионат мира по велоспорту на треке, наша хоккейная сборная успешно провалила отборочный турнир на предстоящую Олимпиаду (она пройдёт практически у нас дома, в Сочи, но мимо нас). Минское «Динамо» закончило своё участие в КХЛ хуже, чем в прошлом году, не выполнены обещания. По-моему, «Юность» в ВХЛ провалилась полностью, — падсумаваў “галоўны спартовец Беларусі”.