be
pdf

Цайтшрыфт ТОМ 8 (3)

ЧАСОПІС для даследавання яўрэйскай гісторыі, дэмаграфіі і эканомікі, літаратуры, мовы і этнаграфіі

Рэдакцыйная калегія штогодніка «Цайтшрыфт» («Часопiс») рада прадставіць чытачу трэці том нашага выдання. Тры гады існавання часопіса – добрая нагода, каб падвесці вынік нашай справы. З гэтай мэтай Цэнтрам яўрэйскіх даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта разам з нашымі партнёрамі з Цэнтра «Сэфер» на ХХ міжнароднай канферэнцыі па іудаіцы ў Маскве (3–5 лютага 2013 г.) быў арганізаваны «круглы стол» рэдактараў яўрэйскіх навуковых перыядычных выданняў. Гэтае мерапрыемства паказала запатрабаванасць акадэмічных выданняў па іудаіцы. Як выявілася, з усяго мноства навуковай перыёдыкі па яўрэйскай тэматыцы ў постсавецкіх дзяржавах з пэўным пастаянствам выходзяць толькі два выданнi: зборнік «Сходознавчi студiï» («Усходазнаўчыя даследаванні») Харкаўскай дзяржаўнай акадэміі дызайна і мастацтваў (пад рэдакцыяй Я. А. Катляра) і наш «Цайтшрыфт», які мы лічым найбольш паспяховым і перспектыўным праектам як Цэнтра, так і універсітэта.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Цайтшрыфт
Выдаўцы і выдавецтвы: ЕГУ
  • Месца выхаду: Мінск-Вільня
  • Дата выхаду: 2013
  • Выдавец: ЕГУ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org