- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 2010 г гомельскай філіяй ТБМ імя Ф. Скарыны быў арганізаваны друкаваны орган, скіраваны на папулярызацыю беларускай мовы. Штомесячнае выданне займела назву «Толькі разам», прататыпам якой стала аднайменная песня гурта JubClub. На сённяшні дзень свет пабачылі 12 нумароў, змест якіх склалі артыкулы на гістарычную, культурную, моўную, сацыяльную, вольную тэматыкі. Кожны з іх быў аздоблены неабходнай порцыяй здаровага гумару і інфармацыяй пра запланаваныя ў бліжэйшы месяц культурніцкія мерапрыемствы. Чытачы з задавальненнем адкрывалі для сябе невядомыя мясціны свайго горада, знаёміліся са сваімі славутымі суграмадзянамі, смяяліся, кухарылі, спрачаліся, здзекваліся, разважалі па-беларуску.