- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожны горад падобны на нейкую ноту, якую цягне ўжо сотні год, адвольна выбіраючы танальнасці і прыдумляючы свае парадкі размяшчэння дыезаў ды бямоляў у нотнай гаме. Нота з характарам… Яе водар я адчуваў на кожным з вакзалаў. Сталічнае мітуслівае ля другой актавы; соннае слуцкае до; прыхавана-інфантыльнае і зацікаўленае пінскае рэ; гомельскае рэ – нікому не патрэбная rec з безліччу бекараў у сваёй ісце…