- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гісторыя грамадства шчыльна знітаваная з развіццём культуры, якая адлюстрроўвае ўзровень нацыянальнай, класавай, індывідуальнай свядомасці прадстаўнікоў чалавечай супольнасці. Рэлігія – адзін са стрыжняў духоўнага жыцця народа. Відавочна, што мова, на якой чалавек звяртаецца да Бога, накладае свой адбітак на светаўспрыманне і светаадчуванне людзей. У незалежных краінах у цэрквах і касцёлах мусіць гучаць уласная мова. Аднак са стратай дзяржаўнасці і суверэнасці рэлігійныя ўстановы пачынаюць выкарыстоўвацца акупацыйнай уладай як адмысловы сродак фармавання новай грамадскай свядомасці. Адным з рычагоў уздзеяння з’яўляецца палітыка адносна ўжывання той ці іншай мовы ў рэлігійнай практыцы. (Н. Анофранка, А. Гардзіенка, Агляд моўнай палітыкі рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі ў ХХ ст.)