Навукова-вытворчая кампанія «Тэхналогія» дзейнічае на рынку ўжо амаль 20 гадоў. Гэта недзяржаўная арганізацыя, якая накіроўвае сваю дзейнасць на стварэнне ў Беларусі рынкавых дачыненняў і грамадзянскай супольнасці.
НВК «Тэхналогія» з'яўляецца адным з заснавальнікаў камерцыйнага холдынгу IBC Group (http://www.ibc.by).
Асноўныя кірункі дзейнасці — сувенірная прадукцыя, кнігавыдавецкая (выданне навуковай, навукова-папулярнай, даведкавай, навучальнай, вытворча-практычнай, мастацкай і рэкламнай літаратуры на мовах свету) і паліграфічная (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітовак, буклетаў, праспектаў, грамат), продаж вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, аптовы гандаль.
Фірмовы знак «Тэхналогіі» створаны на аснове старадаўняй гравюры «Крылаты цмок» (з трактата беларускага навукоўца XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх — канструкцыя шматступеневай ракеты.
Выкарыстанне гэтай гравюры «Тэхналогія» сімвалізуе пераемнасць традыцый нацыянальнай навукі, вытворчасці і беларускага кнігавыдання.










