be
epub

Тайшэт

Някляеў Уладзімір
Апавяданне

Пра Тайшэт я ўпершыню пачуў з песні. «От Тайшета к Абакану не кончаются туманы, по туманам до Тайшета тянем мы дорогу эту». Там яшчэ было нешта незразумелае: «Мы не турки и не янки, просто каски белые…» — але гэта, мусібыць, не мела адносінаў да трасы мужнасці, як называлі дарогу праз Краснаярскі край, бо што ў Краснаярскім краі рабіць янкам з туркамі? Было гэта ў пачатку 60-х гадоў ХХ стагоддзя, калі я вучыўся ў электратэхнікуме сувязі. Дарога прагрызалася скрозь Саяны салдацікамі будбатаў ды зэкамі, але яе абвясцілі камсамольскай будоўляй — і я паехаў бы «за туманом, за мечтами и за запахом тайги», як спявалася яшчэ ў адной песні пра сібірскую рамантыку, калі б не марыў стаць касманаўтам. Прычым не другім, трэцім ці пятым — першым. Чытаючы часопіс «Навука і тэхніка», прыкідваў час, калі яно можа стац­ца. Выходзіла: якраз тады, калі я для гэтага саспею. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Някляеў Уладзімір
  • Дата выхаду: 2018
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2020 by Уладзімір Някляеў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Някляеў Уладзімір. На ўсякім свеце: Апавяданні і прыпавесці. — Менск: Кнігазбор, Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў, 2018. — 17-28 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org