- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
            
            Макс Шчур - беларускі паэт, перакладнік, эсэіст.
Нарадзіўся 4 сьнежня 1977 г. у Берасьці. У 1994—1998 — студэнт Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Ад 1998 жыве ў Празе. Аўтар п’есы «Сьмерць тырана» (Мн., 1997), зборніка вершаў «Амфітэатар» (Прага-Гданьск, 1999), «Амальгама» (Менск, 2010), зборніка апавяданьняў «Ліст, знойдзены на папялічшы» (Познань, 2011), шэрагу літаратуразнаўчых эсэ. Ягоныя вершы друкаваліся ў чэскіх, швэдзкіх і польскіх перакладах. Ляўрэат прэміі Янкі Юхнаўца за раман «Там дзе нас няма» (2004), гішпаніст (Premio Iberoamericano 2003). Перакладае з чэскай (Гелнэр, Кліма, Рэйнэк), гішпанскай (Кэвэдо, Борхэс, Лёрка), ангельскай(«Прыгоды Алесі ў дзівоснай краіне», «ARCHE», 2002) моваў. Цікавіцца тэорыяй інтэрпрэтацыі, філязофіяй мастацтва, дачыненьнямі культуры й палітыкі.
                                                        Цэнтральная тэма нумара — «Панславізм: думка і злачынствы». У нумары публікуюцца шматлікія аўтары з розных славянскіх краёў: чэхі Вацлаў Чэрны і Ян Патачка, палякі Чэслаў Мілаш і Кшыштаф Чыжэўскі, славенцы Драга Янчар і Алеш Дэбэляк, сэрб Вук Драшкавіч, баўгар Івайла Дычэў, украінец Мікола Рабчук, беларусы... Болей »