- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зноў і зноў, нават нягледзячы на апошнія падзеі, трапляюцца на вочы камэнтары пра тое, што тутбай ні шкадаваць, ні падтрымліваць ня варта, бо, маўляў, гэта “рупар расейскамоўных лібэралаў, баязьлівых згоднікаў, якім чужое ўсё беларускае”. З самай першой якім часткай гэтага дзіўнага меркаваньня яшчэ можна было ня тое што пагадзіцца... Але, прынамсі, зразумець матывы тых, хто так кажа. Да тутбаю ў мяне заўсёды былі свае прэтэнзіі, у тым ліку і што тычыцца іх моўнай палітыкі. Але наракаць на яго не магу. Пра мае кнігі там пісалі даволі шмат, а ў красавіку на тутбаі выйшла (па-беларуску) вялікае інтэрвію са мной, якое зрабіла Настасься Панкратава. І гэта зусім ня першае там маё інтэрвію. Вось і думай пасьля гэтага: можа, гэта я — расейскамоўны лібэрал і баязьлівы згоднік, якому чужое ўсё беларускае? Ну-ну. Мяркую, што тутбай проста ўсё ніяк ня ўпісваецца ў карціну ідэальнай расава чыстай Беларусі, той самай “Крыўі” з “Сабакаў Эўропы”, для якой ужо само слова “лібэралізм” — лаянка. Як гэтая ідэя дажыла да 2021-га году, не зусім ясна.