- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
25 сакавіка 1918 года ў Менску была абвешчана Незалежная Беларуская Народная Рэспубліка. На працягу настуоных 70 гадоў нас усімі сіламі прымушалі забыцца пра гэта: і пра Акт 25 сакавіка, і пра самую ідэю незалежнасьці Беларусі. І мы забыліся. Забыліся таксама, як галоднызабываецца на ежу. І цяпер нам застаецца альбо памерці - ад экалагічнага, эканамічнага і культурнага заняпаду, альбо - успомніць, што галоўная ўмова жыцьця любой нацыі - поўная незалежнасьць.