- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гісторыя польскіх габрэяў - гэта таксама гісторыя габрэйскага насельніцтва сённяшніх Беларусі, Украіны і Літвы. Калі ў 2009 годзе мы пачалі насычаць партал “Віртуальны Штэтл” (“Wirtualny Sztetl”, http://www.sztetl.org.р1) апісаннямі даўнейшых габрэйскіх мястэчак на тэрыторыі крэсаў колішняй Рэчы Паспалітай, высветлілася, што ў гэтай справе мы - піянеры. Яшчэ нядаўна гэтая тэма была ў інтэрнэце белай плямай. Мы ўспрынялі гэта як выклік - нас чакаў невядомы, але надзвычай цікавы матэрыял, які чакаў свайго збіральніка. Мы вырашылі стварыць навукова-даследчы праект - экспедыцыю ў гэтую, як нам здавалася, terra incognita. Група энтузіястаў, гісторыкаў і фатографаў з польскага боку павінна была сустрэцца з зацікаўленымі асобамі ў Беларусі і выправіцца аўтобусам па пэўным маршруце ў пошуках матэрыялаў для будучага Музея гісторыі польскіх габрэяў і адначасова для публікацыі на партале “Віртуальны Штэтл”. ^ У 2010 годзе мы арганізавалі першую экспедыцыю. Падчас паездкі мы збіралі інфармацыю пра сінагогі, малітоўныя дамы, могілкі, месцы, звяза-ныя з даваенным жыццём габрэяў. Надзвычайную каштоўнасць мелі сустрэчы з людзьмі. (Прадмова, фрагмент)