- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сярод важнейших літаратурных падзей апошняга часу — вяртанне чытачам імя i творчасці трагічна-легендарнага беларускага дарэвалюцыйнага крытыка i публіцыста, сябра Я. Купалы i М. Багдановіча Сяргея Палуяна (1890-1910), стагоддзе з дня нараджэння якога спаўняецца ў кастрычніку гэтага года. Т. Кабржыцкай i В. Рагойшу ў выніку працяглых пошукаў пашчасціла ліквідаваць многія «белыя плямы» ў біяграфіі пісьменніка, адшукаць i ўпершыню выдаць у зборніку «Лісты ў будучыню» (1986) яго творы. Пра нялёгкі плён эўрыстычных пошукаў, жыццё i творчасць С. Палуяна расказваюць літаратуразнаўцы ў гэтай кніжцы.