Слова Жыцця, 13 (741) 2017

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

13 (741) 2017

Пачалося лета – перыяд водпускаў і канікул. У гэты час у найбольш вядомыя месцы культу Беларусі – Будслаў, Тракелі, Навумавічы, Навагрудак, Рось – з нашай дыяцэзіі накіроўваюцца шматлікія пілігрымкі. Людзі перажываюць цудоўную нагоду спакойна і ўраўнаважана абдумаць жыццё, праверыць сваю настойлівасць у пераадоленні штодзённых цяжкасцей дарогі, дасведчыць незвычайную атмасферу супольнасці. Амаль ад пачатку хрысціянства тыя, хто верыў і ... Болей »


Слова Жыцця, 12 (470) 2017

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

12 (470) 2017

Часта можна пачуць заахвочванне да адкрыцця на Святога Духа. Асабліва шмат пра гэта гаворыцца ў кантэксце падрыхтоўкі да сакраманту канфірмацыі. Аднак у чым жа заключаецца такое важнае і патрэбнае адкрыццё на Духа? Нам лягчэй гэта зразумець, калі глядзім на Хрыста, які 2 тысячы гадоў таму хадзіў як чалавек па палестынскай зямлі. Евангелле падкрэслівае, што Езус усё рабіў у Святым Духу, якога прыняў падчас хросту ў Іярдане. У Святым Духу... Болей »


Слова Жыцця, 11 (469) 2017

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

11 (469) 2017

Сёлетні май выключны. Гэтую выключнасць яму надае вялікі юбілей – 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Пасланне Найсвяцейшай Панны аб супакоі, навяртанні і ружанцовай малітве, скіраванае сучаснаму свету, застаецца актуальным і надалей чакае рэалізацыі. Святы Айцец Францішак падчас апошняга візіту ў Фаціму прыгадаў, што заклік Марыі не аднаразовы, а зусім наадварот – датычыць кожнага наступнага пакалення, новых знакаў часу, таму т... Болей »


Слова Жыцця, 10 (468) 2017

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

10 (468) 2017

У маі прырода поўнасцю абуджаецца ад зімовай спячкі. Усё навокал пакрываецца зелянінай. На палях сонечным адценнем расцвітае рапс, на лугах з’яўляюцца дзьмухаўцы. Квітнеюць ландышы, цюльпаны, бэз... Абуджанае ўваскрасеннем Пана жыццё прыносіць радасць усім стварэнням на зямлі. Месяц май з незапамятных часоў прысвечаны Маці Божай. Мы бачым кранальнае сведчанне веры і любові людзей, якія збіраюцца не толькі ў касцёлах, але таксама каля пр... Болей »


Слова Жыцця, 9 (467) 2017

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

9 (467) 2017

Бог з самага пачатку гісторыі Аб’яўлення прадстаўляецца нам як міласэрны і літасцівы, цярплівы, багаты на любоў і вернасць (параўн.: Быц 34, 6). Ён любіць людзей усёй сваёй сутнасцю, безумоўна і абсалютна дарма. Любіць не таму, што мы захоўваем запаведзі, але таму, што з’яўляецца Айцом; не таму, што стараемся быць святымі, а таму, што Ён святы; не таму, што пазбягаем граху, а таму, што сам без граху. Распазнавальным знакам першых хрысці... Болей »


Слова Жыцця, 8 (466) 2017

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

8 (466) 2017

Пальмовая нядзеля з’яўляецца пачаткам Вялікага тыдня і прадвесцем надыходзячых Велікодных свят. Перад намі выключны час, глыбокае перажыванне якога дазволіць адкрыць сэнс жыцця, адшукаць надзею і веру. Аднак калі не будзем шчыра і з поўнай самааддачай перажываць Вялікі тыдзень, Пасха не стане для нас часам пераходу ад смерці да жыцця. Не здолеем зразумець бязмежную любоў Бога да кожнага чалавека. Літургія Вялікага тыдня пэўным чынам скл... Болей »


Слова Жыцця, 7 (465) 2017

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

7 (465) 2017

20-я гадавіна ўзнікнення дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця” з’яўляецца добрай нагодай, каб падзякаваць усім, хто на працягу столькіх гадоў спадарожнічаў рэдакцыі як сталы чытач. Я перакананы, што за гэты час нам удалося дайсці да многіх людзей са Словам, якое змяніла ні адно сэрца і дапамагло адкрыцца на ўздзеянне Божай ласкі. Менавіта для Вас, дарагія Чытачы, людзі глыбокай веры, мы займаемся гэтай бласлаўлёнай працай. Прагнем працягва... Болей »


Слова Жыцця, 6 (464) 2017

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

6 (464) 2017

20-я гадавіна ўзнікнення дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця” з’яўляецца добрай нагодай, каб падзякаваць усім, хто на працягу столькіх гадоў спадарожнічаў рэдакцыі як сталы чытач. Я перакананы, што за гэты час нам удалося дайсці да многіх людзей са Словам, якое змяніла ні адно сэрца і дапамагло адкрыцца на ўздзеянне Божай ласкі. Менавіта для Вас, дарагія Чытачы, людзі глыбокай веры, мы займаемся гэтай бласлаўлёнай працай. Прагнем праця... Болей »


Слова Жыцця, 5 (463) 2017

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

5 (463) 2017

Як і штогод, Касцёл запрашае нас увайсці ў літургічны перыяд Вялікага посту. Распачынаем яго, пасыпаючы галовы попелам, каб яшчэ раз сабе прыгадаць: “Ты – прах, і ў прах вернешся”. Наперадзе чакае 40-дзённая пакута – перыяд адрачэнняў, пастаноў, паляпшэння... Гэта асаблівы час, каб суцішыць сваё сэрца, адсунуць у бок непатрэбныя справы, паглядзець у будучыню з надзеяй. Час пакорнасці, час, поўны таямнічасці. Але яго можна як плённа выка... Болей »


Слова Жыцця, 4 (462) 2017

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

4 (462) 2017

Мы штодзённа з’яўляемся сведкамі фізічнага і духоўнага цярпення маладых і старэйшых, багатых і бедных людзей. Яно закранае і вучоных, і неадукаваных, тых, хто мае ўладу, і звычайных грамадзян. Прысутнічае ў жыцці як веруючых, так і далёкіх ад веры асоб. Цярпенне з’яўляецца адной з праблем, з якой чалавецтва змагаецца на працягу тысяч гадоў, увесь час нанова шукаючы адказы на мноства звязаных з ім пытанняў. Вядомы французскі пісьменнік... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-6]   Наступная   Апошняя