- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не адна ваенная навала пракацілася па беларускай зямлі, пакідаючы папялішчы і руіны, а ў людскіх сэрцах — гора і пакуты. Аднак менавіта ХХ стагоддзе застанецца ў гісторыі як адно з самых крываватрагедыйных, і найперш з тае прычыны, што гітлераўскі фашызм у гады Другой сусветнай вайны знішчыў мільёны чалавечых жыццяў. Кожны трэці беларус загінуў у полымі суровага ліхалецця. Смерць аднаго чалавека — гэта невымерная трагедыя, бо разам з ім гіне цэлы свет, а што тады казаць пра цану людскіх ахвяр усяго нашага народа. Ужо больш за паўвека не знікаюць «памяць вайны, раны вайны, боль чалавечы» (А. Бачыла). І сёння, бадай, няма такой хаты, дзе не адгукалася б рэха жудаснай і спусташальнай вайны 1941–1945 гадоў: нехта з родных, блізкіх людзей загінуў ці прапаў без вестак, хтосьці прайшоў праз франтавыя выпрабаванні або перажыў акупацыю, камусьці давялося пакутаваць у фашысцкай няволі…