- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У паэтычнай творчасці Міколы Маладзіка усё, як у жыцці: ёсць свае вяршыні, уздымы, знаходкі, бясконцыя пошукі, непрадказальныя павароты, моманты поўнага змірэння і адчайнага бунтарства, філасофскай узвышаннасці і яднанасці з усім звычайным, зямным... Біяграфія душэўных пошукаў творчай натуры... Здаецца, вершаванае слова стала спадарожнікам Міколы трывала. У гэтага аўтара многа уласных вершаў. Большасць твораў напісана па-руску, але каларыт ягонага вершаванага радка беларускі. Аўтара турбуюць адвечныя пытанні дабра і зла. Не аднадушны ён да легендаў і паданняў роднай зямлі, некаторыя з іх ён па-мастацку апрацоўвае сам. І гэта найлепшая прыкмета, калі аўтар у сваіх творчых пошуках звяртаецца да вуснай народнай творчасці, гэтай невычэрпнай першароднай жыццядайнай крыніцы, здольнай наталіць самую вялікую смагу слова ў кожнага, хто звернецца да яе. (Таццяна Каваленка, паэтка, супрацоўнік Крупскага краязнаўчага музея, Усё, як у сапраўдным жыцці..., фрагмэнт)