- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Галіна Язэпаўна памерла ў цягніку Мінск–Мурманск. У чацвёртым вагоне, у трэцім купэ на ніжнім, дзявятым месцы. Ёй у Мурманск не трэба было. Не было да каго. Проста яна любіла ездзіць у цягніках — і пад канец свайго зямнога шляху вырашыла выбрацца ў апошнюю вандроўку. У самую далёкую, у якую можна выбрацца з Мінска без перасадак. Галіна Язэпаўна не любіла перасадак, бо заўсёды губляла на іх ці валізы, ці дакументы, ці грошы. Перад гэтым гадоў пяць яна моцна хварэла, амаль не магла рухацца і рабіла вось што. Купляла да першай станцыі, Маладзечна ці Барысава, самы танны квіток, заходзіла ў вагон, як толькі абвяшчалася пасадка, даставала мяшэчак з ядой: яйкі, соль, памідор з гурком, — раскладвала ўсё на сурвэтцы і замаўляла гарбату. (фрагмент)