be

Навіны

Абвешчаны доўгі спіс намінантаў на паэтычную прэмію Арсенневай 2025
2025-04-29 22:00
Абвешчаны доўгі спіс намінантаў на паэтычную прэмію Арсенневай 2025
Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруецца найлепшая паэтычная кніга, вызначыла доўгі спіс намінантаў, паведамляе Беларускі ПЭН.Доўгі спіс (у алфавітным парадку):1. «Момант цішыні» — Надзея Амельчанка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна);2. «Амаль»...
На Беластоцкім кніжным кірмашы прэзентавалі кнігу Ларысы Геніюш «Птушкі без гнёздаў»
2025-04-28 18:22
На Беластоцкім кніжным кірмашы прэзентавалі кнігу Ларысы Геніюш «Птушкі без гнёздаў»
Завяршыў працу трэці і апошні дзень Беластоцкага кніжнага кірмашу. Традыцыйна на ім прэзентаваліся беларускія кнігі і адбываліся сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі. У апошні дзень прайшла прэзентацыя кнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш «Птушкі без гнёздаў» з удзелам аўтара прадмовы да кнігі Уладзімірам Арловым...
 Аўдыякніга «Па што ідзеш, воўча?» з'явілася на ўсіх пляцоўках
2025-04-28 11:33
Аўдыякніга «Па што ідзеш, воўча?» з'явілася на ўсіх пляцоўках
Твор Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» быў агучаны «Еўрарадыё» яшчэ некалькі гадоў таму, але цяпер яго можна паслухаць на любой зручнай лічбавай пляцоўцы. Дыстрыб’ютарам гэтай аўдыякнігі стаў рэсурс Audiobooks. by.«Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую...
Жыві, любі, рыхтуйся і пасягай на перамогу. Мастацтвазнаўца Мікіта Моніч распавёў «Еўрарадыё» пра сваю нацыянальную ідэю
2025-04-27 10:50
Жыві, любі, рыхтуйся і пасягай на перамогу. Мастацтвазнаўца Мікіта Моніч распавёў «Еўрарадыё» пра сваю нацыянальную ідэю
У эфіры Еўрарадыё — мастацтвазнаўца, аўтар і вядоўца ютуб-канала “Каля Культуры” Мікіта Моніч.Ужо сёння нам неабходна рабіць усё магчымае, каб тыя, хто прыйдзе пасля нас, былі больш колькаснымі, больш якасна падрыхтаванымі, больш смелымі і дасведчанымі. Мы не ведаем, ці так яно будзе. Але наша справа...
У Беластоку распачаў сваю працу 12-ты Кніжны кірмаш
2025-04-25 16:21
У Беластоку распачаў сваю працу 12-ты Кніжны кірмаш
У Беластоку пачаў сваю працу 12-ты Кніжны кірмаш і літаратурны фестываль «На сумежжы культур». Ён будзе доўжыцца да 27 красавіка. Традыцыйна на ім працуе стэнд з кнігамі беларускіх незалежных выдаўцоў. Тут прадстаўлены і кнігі Праграмнай рады тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва».Кажа журналіст «Нівы»...
Алесь Пашкевіч адкрывае новае імя ў гісторыі беларускай літаратуры
2025-04-24 20:44
Алесь Пашкевіч адкрывае новае імя ў гісторыі беларускай літаратуры
У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла кніга Алеся Пашкевіча «І Я сказаў табе: „Жыві“! Дарогамі паэта Адама Свентаржэцкага», якая апавядае пра дагэтуль невядомае імя ў гісторыі беларускай літаратуры.«І Я сказаў табе: «Жыві» — гэта нарыс і па сутнасці першая праца пра яркую і да нашых дзён невядомую асобу...
Гісторыі пра мужнасць, боль і надзею: Праект 361.1 выдаў кнігу, прысвечаную беларускім палітвязням
2025-04-24 20:18
Гісторыі пра мужнасць, боль і надзею: Праект 361.1 выдаў кнігу, прысвечаную беларускім палітвязням
Праект 361.1 выпусціў ілюстраваную кнігу, прысвечаную палітвязням Беларусі. «Гайд палітзняволення» — унікальная кніга, заснаваная на малюнках палітвязняў. Гэта жывыя сведчанні моцы, болю і надзеі тых, хто апынуўся за кратамі.Кніга створаная з любоўю, павагай і верай у свабоду. Яе мэта — нагадаць, што...
Болей »
Geopolityczne miejsce Białorusi w Europie i świecie
pdf

Geopolityczne miejsce Białorusi w Europie i świecie


Матэрыялы канфэрэнцыі «Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце» – гэта збор спавешчаньняў грамадзка-палітычных дзеячоў і прадстаўнікоў сучаснай беларускай культуры, якія правялі двухдзённыя дэбаты за «круглым сталом», а таксама адбытую па іх дыскусію. Яны дазволяць чытачам – студэнтам і навукоўцам... Болей »

The Geopolitical Place of Belarus in Europe and the World
pdf

The Geopolitical Place of Belarus in Europe and the World


Матэрыялы канфэрэнцыі «Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце» – гэта збор спавешчаньняў грамадзка-палітычных дзеячоў і прадстаўнікоў сучаснай беларускай культуры, якія правялі двухдзённыя дэбаты за «круглым сталом», а таксама адбытую па іх дыскусію. Яны дазволяць чытачам – студэнтам і навукоўцам... Болей »

Рыцар Глюк і іншае
html

Рыцар Глюк і іншае


Гофман Эрнст Тэадор (Вільгельм) Амадэй

Эрнст Тэадор (Вільгельм) Амадэй Гофман (E.T.A. Hoffmann, 1776 -- 1822) нарадзіўся ў Кёнігсбергу ў сям’і адваката. Паводле традыцыі сям’я рыхтавала сына да юрыдычнай кар’еры, даючы адначасова шматбаковую гуманітарную, мастацкую, музычную, культурную адукацыю: 1792 -- 1793 гг. -- вывучэнне права, 1796... Болей »

Рымскія элегіі
html

Рымскія элегіі


Гётэ Ёган Вольфганг

Гётэ Ёган Вольфганг (Goethe Johann Wolfgang von; 1749-1832), нарадзіўся 28.08.1749 года ў Франкфурце-на-Майне. Яго бацька быў заможным чалавекам, доктарам права. Першапачатковую адукацыю Ёган Вольфганг атрымаў дома, пасля ён вывучаў юрыспрудэнцыю, медыцыну і літаратуру ва ўніверсітэтах Лейпцыга (1765-1768)... Болей »

Вершы латышскіх паэтаў
html

Вершы латышскіх паэтаў


Увосень 1986 года я з сынам гасцяваў у Рызе ў сям’і Візмы Бэлшавіцы; кніга перакладаў яе паэзіі “Белы алень” якраз выйшла ў Мінску. Паездка ў Курзэмэ – у Кулдыгу, Талсы, Тукумс – на радзіму паэтэсы. Страшэнная Візміна крыўда на туман, шэрую імжаку, што вось нічога госць і не пабачыў, а як што і пабачыў... Болей »

Тэксты песенных цыклаў нямецкіх і аўстрыйскіх кампазітараў-рамантыкаў ХІХ стагоддзя
pdf

Тэксты песенных цыклаў нямецкіх і аўстрыйскіх кампазітараў-рамантыкаў ХІХ стагоддзя


Надпіс на тытульнай старонцы Бетховенавага аўтографа гучыць: “Аддаленай каханай. Шэсць песняў Алоіса Ейтэлеса на музыку Л. в. Бетховена. 1816, месяц красавік”. Бетховен не называе свой цыкл “вянком песняў”, не дае назвы “Далёкай каханай”; абодва варыянты назвы узнікаюць, бадай што, пры першым выданні... Болей »

Злодзей
pdf html

Злодзей

навэла
Гайм Геарг

Геарг Гайм (Georg Heym, 1887 – 1912), з заможнай чыноўніцка-сьвятарскай сям’і, нарадзіўся Гіршбэргу (Сілезія). Вывучаў права ў Вюрцбургу, Берліне і Ене, закончыў навучаньне ў 1911 г. У 1911 г. трагічна загінуў падчас катаньня на каньках, праваліўшыся пад лёд. Яркі прадстаўнік нямецкага экспрэсіянізму... Болей »

Плача ў вокны туман...
html

Плача ў вокны туман...

Лірыка
Чакс Аляксандрс

Аляксандрс Чакс латышскі паэт і празаік. Друкаваўся з 1925 г. Прызнаны латышскі урбаніст, пясьняр рабочых прадмесьцяў, майстар вольнага верша. Найбольш плённы перыяд творчасьці – 30-я гады ХХ стагодзьдзя. Аляксандрс Чакс латышскі паэт і празаік. Друкаваўся з 1925 г. Прызнаны латышскі урбаніст, пясьняр... Болей »

Белы алень
pdf html mp3

Белы алень

Лірыка
Бэлшавіца Візма

Візма Бэлшавіца (Элсберга, 1931-2005), латышская паэтэса, празаік, перакладчыца. Друкуецца з 1947 г. “У паэзіі Бэлшавіцы жыцьцё не ідылічнае. Я не магу адразу назваць другога латышскага паэта, у паэзіі якога так адухоўлена, але ў той жа час і балюча, нават няўмольна раскрываюцца “эоны” чалавечага жыцьця:... Болей »

Вершы
html

Вершы


Канапніцкая Марыя

Канапніцкая (Конопніцка) Марыя (1842 – 1910)—польская пісьменьніца, паэтка, перакладчыца. Вядомая вершамі і рэалістычнымі навэламі пра жыцьцё вёскі і гарадзкой беднаты, на грамадзкую і псыхалягічную тэматыку (”Міласэрнасьць абшчыны”, “Мэндаль Гданьскі” і інш.). Шырока вядомыя паэма пра долю сялян-эмігрантаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org