be
Савецкая інквізіцыя

Савецкая інквізіцыя

Аляхновіч Францішак
Віленскія ўспаміны

Аляхновіч Францішак, як савецкі грамадзянін, быў арыштаваны 1 студзеня 1927 г. ў Віцебску і дастаўлены ў Мінск. Дапытваў Ф. Аляхновіча сам Апанскі, прышывалі яму прыналежнасць да контррэвалюцыйнай арганізацыі, якая «дзейнічала ў накірунку дапамогі міжнароднай буржуазіі з мэтай змагання з вызваленскім рухам працоўных Заходняй Беларусі». I асудзілі гэтага выдатнага дзеяча нацыянальна-культурнага адраджэння, таленавітага драматурга на 10 гадоў канцлагера і саслалі ў самы жудасны на той час лагер — Салаўкі. На Салаўках Ф. Аляхновіч мог бы і загінуць, але праз 7 гадоў яго абмянялі на Б. Тарашкевіча, выдатнага беларускага дзеяча, які сядзеў у польскай турме. Дома ў Вільні, нягледзячы на папярэджанне пры абмене «о неразглашении», Ф. Аляхновіч напісаў сваю славутую кнігу пра салавецкі канцлагер «У капцюрох ГПУ», з якой свет даведаўся праўду пра СССР. Гэтага пісьменніку не даравалі. У 1944 г. ён быў застрэлены, як мяркуюць, агентамі НКУС у сваёй віленскай кватэры ў 60-гадовым узросце.


        Увесь твор у адным файле

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Аляхновіч Францішак
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Расстраляная літаратура
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2019
  • Выдавец: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура, Палітыка, Грамадзтва, Крыніцы
  • Copyright: © 2019 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Упершыню — газ. «Беларускі голас», 2 красавіка 1942 г. Друкуецца паводле выд.: Аляхновіч Францішак. Выбраныя творы. Мінск, 2005.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org