Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Націснуць, каб павялічыць...
трэба ведаць »»»

Выданьні, якімі папоўнілася бібліятэка:

Націснуць, каб павялічыць...
Рунь
беларуская газэта ў Вільні
63

Сьвята еднасьці й паразуменьня. У беларускай суполкі зь літоўскай сталіцы ёсьць традыцыя штогод Дзень Волі распачынаць з на­ведваньня цьвінтара. Яны ходзяць на могілкі Росы ўшаноўваць па­мяць заснавальнікаў БНР братоў Луцкевічаў. Так сталася і сёлета. Гэтым разам беларусы прынесьлі вянок і да магілы патрыярха літоўскага нацыянальнага адраджэньня доктара Ёнаса Басанавічуса. Паводле словаў пісьменьніка Сяргея Дубаўца, літоўскія й беларускія дзеячы напа­чатку[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Рунь
беларуская газэта ў Вільні
62

Віленскаму Тэатру дзівакоў — 20 год. Сталічны лядовы палац “Utenos arena” напрыканцы сьнежня ператварыўся ў канцэртную залю – Тэатар дзівакоў сьвяткаваў там дваццацігод зьд зе сваёй творчай дзейнасьці. Адзін з самых вядомых і любімых у Літве тэатраў вырашыў зрабіць сваім шматлікім гледачам незвычайны навагодні падарунак. 6 студзеня 2009 г. мінае чатыры пяцігодкі нястомнай і руплівай працы актораў гэтага Тэатру. Аднак да наступнага году Дзівакі вырашылі не [...]

Націснуць, каб павялічыць...
Рунь
беларуская газэта ў Вільні
61

Лекцыя Мілінкевіча ў Вільні. Экс-кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандар Мілінкевіч упершыню наведаў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні. Падчас візыту ён прачытаў публічную лекцыю пра эканамічна-палітычны стан Беларусі. Катэдральная аўдыторыя ўнівэрсытэту была перапоўненая. Паслухаць былога кандыдата на трон Беларусі прыйшлі ня толькі студэнты й выкладчыкі ЭГУ, але й віленскія беларусы. У сваёй прамове лідэр руху “За свабоду!”, апісва[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Рунь
беларуская газэта ў Вільні
60

Можна з упэўненасьцю сказаць, што ў ноч з 23 па 24 чэрвеня пад Вільняй не было ані ведзьмакоў-вядзьмарак, ані вупыроў ці якіх піявак нязграбных. Прынамсі, сярод удзельнікаў самага ўшанаванага сьвята беларуска-ліцьвінскае этнакультуры. За 20 кілямэтраў ад Вільні ў турыстычным заказьніку “Неменчыне” сустрэліся беларусы, літоўцы й нават брытанка Вера Рыч, якая праніклася духам беларускай культуры больш за 30 год таму, а зараз сьпявала й танчыла разам з усімі,[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Рунь
беларуская газэта ў Вільні
59

Надыйшоў дзень, да якога рыхтавалася ўся Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (БАПЦ) у эміграцыі. 11 траўня 2008 г. адбылася хіратонія (высьвячэньне) архімандрыта Сьвятаслава ў япіскапы (сьвецкае імя – Вячаслаў Логін). Пасьля адыходу ў іншы сьвет Першагэрарха БАПЦ Мітрапаліта Ізяслава БАПЦ у эміграцыі асірацела. Ад дня сьмерці Мітрапаліта Ізяслава (26 лістапада 2007 году) быў апекуном БАПЦ архіяпіскап Уманьскі і Дэтройтаўскі Аляксандар. 10 траўня 2[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Рунь
беларуская газэта ў Вільні
58

Паважаныя чытачы! Гэткім сказам роўна адзінаццаць гадоў таму пачынаўся самы першы на першай паласе ў першым нумары «Руні» артыкул сьветлай памяці Лявона Луцкевіча «Дзень Волі». Мы радыя вітаць Вас зноўку на старонках адроджанай газэты «Рунь», тым больш падчас нашага найвялікшага нацыянальнага сьвята – Дня Волі. Сакавік 2008 году надзвычай сымбалічны. Найперш сваёй яднальнасьцю. Дзевяностагодзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі здолела злучыць нас, беларуса[...]