- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ідэя стварэння Руху "За Свабоду" ўзнікла падчас хваляў грамадcкіх пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Ад самага пачатку Рух яднае прыхільнікаў нацыянальнага адраджэння, дэмакратычнага і еўрапейскага шляху развіцця Беларусі. У снежні 2008 Рух "За Свабоду", з чацвертай спробы, атрымаў рэгістрацыю Міністэрства юстыцыі як праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб’яднанне. Ад моманту стварэння Рух ачольвае Аляксандр Мілінкевіч, адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкіх выбарах-2006, лаўрэат прэміі Еўрапейскага Парламенту імя Сахарава "За свабоду думкі".