- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Надзея Артымовіч нарадзілася 18 лютага 1946 г. у вёсцы Аўгустова на Бельшчыне, адкуль ужо летам гэтага года сям'я пераехала ў Бельск. Тут прайшло яе дзяцінства, тут хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Б. Тарашкевічіа. У 1965-1967 гг. студыявала русістыку ў Настаўніцкай студыі іў Беластоку, а пазней – беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, які закончыла ў 1972 г. У наступныя гады пражывала ў Варшаве і Бельску. Паэтычны дэбют Надзеі Артымовіч, які адбыўся ў красавіку 1970 г. у ніваўскай „Літаратурнай старонцы" („Ой, ляцелі гусі") не меў, здаецца, большага ўплыву на яе далейшы творчы працэс. Аб гэтым сведчыць факт, што на працягу шасціі гадоў (1970-1975) было надрукавана ў „Ніве" ўсяго 13 прапанаваных паэтэсай вершаў. Разнастайнымі і дзіўнымі бываюць шляхі тварэння. У выпадку Артымовіч пераломным быў 1976 год, які прынёс раптоўную актывізацыю яе творчых сіл. Можа ўплыла на тое першая рэцэнзія надрукаваная 11 красавіка 1976 г. у варшаўскім украінскім тыднёвіку „Наше слово", можа першы аўтарскі вечар, які адбыўся 8 спежня 1976 г. у варшаўскім клубе Беларускага грамадска-культурнага таварыства, можа нешта іншае. Пачынаючы з гэтага часу з творчай майстэрні Надзеі Артымовіч выйшлі шматлікія новыя вершы, якіх ужо нямала друкавалася на старонках „Нівы", у „Беларускіх календарах", альманаху „Белавежа-3", мінскай „Маладосці" і іншых выданнях. (Ю. Туронак, Уступ, фрагмэнт)