- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Берасцейцы — жаўнеры арміі Андэрса. Да пытання ўдзелу нашых землякоў у Другой сусветнай вайне ў складзе ІІ Польскага корпуса. Угледзьцеся ў твары на гэтых фотаздымках. Што іх аб’ядноўвае? Тое, што ўсе гэтыя людзі-ўраджэнцы Берасцейшчыны, якія ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне ў складзе Арміі генерала Андэрса. У савецкія часы іх імёны былі занядбаныя і не ўносіліся ў летапіс змагароў з фашызмам. Ды і ўвогуле, за свае заслугі гэтыя людзі ад савецкай улады атрымалі “узнагароду” ў выглядзе ссылкі ў Сібір. Чым жа яны правінілісяі? Адказ на гэтае пытанне палягае ў самой сутнасці савецкага таталітарызму, які ў той час меў манаполію на вызначэнне як герояў, так і ворагаў. Сёння ж аднаўленне гістарычнай справядлівасці немагчыма без вяртання незаконна рэпрэсаваных імёнаў…