- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юлія Цімафеева нар. 12.01.1982 г. у в. Спярыжжа Брагінскага р-на Гомельскай вобл. Скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, Беларускі Калегіюм, наведвае Перакладніцкую майстэрню. Адна з заснавальнікаў і рэдактараў інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”. Жыве ў Мінску. Пераклады прозы і паэзіі розных аўтараў з’яўляліся ў часопісах “pARTizan”, “Паміж”, “ARCHE”, “Дзеяслоў”, газеце “Літаратурная Беларусь”. У 2011 годзе ў сумеснай серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў і часопіса “ПрайдзіСвет” выйшаў том выбраных твораў Эдгара По, дзе ў ліку іншых былі надрукаваны апавяданні “Залаты жук” і “Калодзеж і ківач” у перакладзе Юліі Цімафеевай. Піша вершы, у 2012 годзе як дэбютант узяла ўдзел у міжнародным жаночым слэме (Мінск) і ўвайшла ў тройку пераможцаў, саступіўшы толькі Сольі Крапу (Швецыя) і Веры Бурлак (Беларусь). Пераможца ў прозе конкурса для маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, арганізаванага ГА “СБП” у 2012 г.