- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асноўны тон новай паэтычнай кнігі Ірыны Багдановіч — камэрнасьць і інтымнасьць. Нават тады, калі пэрсанажамі і суразмоўцамі ў яе вершах становяцца такія знакамітыя постаці, як Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Уладзімір Дубоўка ды іншыя дзеячы нацыянальнай культуры мінуласьці і сучаснасьці. Ключавой ідэяй кнігі стала думка з дзёньнікаў Уладзіміра Караткевіча аб сэнсе пісьменьніка, які «ня толькі за Цэзараў гаворыць, ён — дрэнна ці добра — гаворыць за усіхрадавых прыватных рымлян...». Лірычная гераіня кнігі — гэта менавіта «прыватная беларуска», якой дарагі родны край, якая адкрывае душу для сяброўства i каханьня, не баіцца быць шчырай, загартоўваецца ў выпрабаваньнях, робіць свае высновы і назіраньні на шляху самапазнаньня. Адметную частку кнігі складаюць пераклады з польскай мовы, таксама зьвязаныя з ключавым тонам кнігі — інтымнасьцю i камэрнасьцю.