- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прынцэса сядзела на стальцы і боўтала нагамі. Канечне, калі б у зале былі якія-небудзь замежныя пасланцы, яна б не паводзіла сябе так бяздумна — усё ж такі яна Сапраўдная Прынцэса і ведае правілы этыкету! Але цяпер у зале не было нікога чужога. Зусім нікога. Ну-удна… Толькі канцлер стаяў абоч стальца і з неўхвалой сачыў за рухам прынцэсінай нагі. Вось! Вось яно! Здарылася тое, чаго канцлер так баяўся: крышталёвы пантофлік саскочыў з прынцэсінай ножкі і, звонка стукаючы ў мармуровыя прыступкі, пакаціўся долу. Другі застаўся ляжаць каля стальца. (фрагмент)