- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прынцэса сядзела ў задуменнасці. Перад ёй стаяў нялёгкі выбар. Можна было пафарбаваць валасы адразу ў малінавы, балотна-зялёны і канарэйкава-жоўты колеры і ў такім выглядзе схадзіць папалохаць настаўніка малявання. Цікава, якія эмоцыі выкліча ў яго такая палітра? Другім варыянтам было пагаліць галаву налыса і ў такім выглядзе прыйсці заўтра на прыём замежнага пасланніка. Халодная карона, канечне, будзе слізгацець па лысай галаве. Але чаго толькі ні зробіш дзеля таго, каб пераканацца, што і дыпламаты могуць ад нечага разяўляць рот! (фрагмент)