Націснуць, каб павялічыць...
новы нумар »»»

Выданьні, якімі папоўнілася бібліятэка:

Націснуць, каб павялічыць...
Правінцыя
białoruskie pismo literacko-artystyczne
1-2

За гады свайго сталеньня — 1989-1999 — маё пакаленьне выказалася ў практычна кожнай справе, якая датычыла нашай беластоцкай супольнасьці. Наша слова наагул было перанасычанае адраджэнскім флюідам — мы растваралі свой высілак у палітычна-культурна-асьветніцкай працы, эфэкты якой выпраменьваюць станоўчыя ўзоры й па сёньня. Галоўным арыентырам у нашым адраджэньні быў прынцып, што рабіць трэба самім і, перш за ўсё, дзеля сябе. Гатовых прыкладаў у гарадзкім сьв[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Правінцыя
białoruskie pismo literacko-artystyczne
3-4

На „Правінцыю” зрэагавалі беларускія літаратурныя колы. Сёньня нярэдка бывае, што часопісы й кнігі аглядаюцца-рэцэнзуюцца нячытанымі. Таму сярод водгукаў на першы нумар зьявілася нямала камічных галасоў. Але было пару выпадкаў, калі выказваньні пра наш часопіс падпіраліся салідным чытаньнем нумару. Гэта парадавала. Па-першае, з увагі на фармат і таўшчыню часопісу — ня так то й проста даецца гэткае чытаньне ў эпоху карцінак. Па-другое, бо даказвае, што яшчэ[...]