- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сябра Рады ПЦ “Вясна” Таццяна Рэвяка атрымала адказ на сваю скаргу з Дзяржаўнага мытнага камітэта. Яна абскарджвала парушэнні з боку службовых асобаў Ашмянскай мытні пры прызначэнні экспертызы сканфіскаванай у яе кнігі Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай” і парушэнні “экспертнай камісіі”, якая прыйшла да высновы, што кніга “можа нанесці ўрон іміджу Рэспублікі Беларусь”. Намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Барысюк паведамляе: “ДМК Рэспублікі Беларусь пацвердзіў правамернасць дзеянняў службовых асобаў Ашмянскай мытні пры ажыццяўленні мытнага кантроля. Разам з тым, улічваючы Вашую нязгоду з заключэннем экспертаў, а таксама адсутнасцю канкрэтных высноваў экспертаў па пытаннях, пастаўленых Ашмянскай мытняй у рашэнні аб прызначэнні мытнай экспертызы, ДМК Рэспублікі Беларусь даручыў Ашмянскай мытні, кіруючыся артыкулам 143 Мытнага кодэкса Мытнага саюза арганізаваць у як мага больш кароткія тэрміны правядзенне паўторнай мытнай экспертызы… ДМК Рэспублікі Беларусь пацвярджае правільнасць прынятага Ашмянскай мытняй рашэння… і адмаўляе ў задавальненні Вашай скаргі”.