- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вядомага праваабаронцу Валера Шчукіна з-за адмовы аддзелу па грамадзянстве і міграцыі Фрунзенскага РУУС у рэгістрацыі фактычна пазбаўляюць пенсіі і крыніцы існаваньня. Згодна з новымі папраўкамі ў закон, атрымліваць пенсію трэба будзе па месцы рэгістрацыі. А ў Валера Шчукіна рэгістрацыі няма, дзевяцьгод таму яго незаконна выпісалі на вуліцу. За перыяд паўгадавой цяжбы ў судах Валер Шчукін дайшоў 19 сьнежня 2011 году да Вярхоўнага суда. Праваабаронца падаў чарговую скаргу на пастанову суда Фрунзенскага раёну г. Менску аб адмове ў рэгістрацыі. Праз тыдзень па патрабаваньні начальніка ўпраўленьня скаргаў і прыёму грамадзянаў ён прадставіў у Вярхоўны суд дадатковыя дакументы. Чаканьне доўжылася два месяцы: адказ Вярхоўнага суда – адмоўны.