- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
28 кастрычніка ў Свіслачы ўшанаваць паўстанцаў прыехала не больш за 50 чалавек. Пераважна гэта – гарадзенцы, актывісты з Ваўкавыску і Свіслачы і кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Урачыстасці адбываліся традыцыйна: усклалі кветкі на магіле Віктара Каліноўскага — брата Кастуся Каліноўскага на гарадзкіх могілках, затым арганізавана прайшлі па Свіслачы да помніка Кастуся Каліноўскага, а таксама да помніка Рамуальду Траўгуту і ўсклалі там кветкі.