- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Справа у тым, што нават самыя адчайныя ў партыйных шэрагах аптымісты слаба вераць у магчымасць змены палітычнай улады на Беларусі праз прэзідэнцкія выбары. Жывучы ў той частцы свету, дзе палітычныя працэсы ідуць да жахлівага марудна, а насельніцтва ў сваёй бальшыні не прыстасаванае да самастойнай змены закладзеных дзяржаўнай сістэмай поглядаў, пачынаеш разумець, што дзесяцігоддзі такіх адхіленняў, як сталіншчына, брэжнеўшчына, лукашызм, не параўнаеш нават з паталогіяй фашызму, якой ў Германіібыло адведзена гісторыяй усяго 12 гадоў.