be

Навіны

Новая лекцыя Ганны Севярынец пра першага беларускага філосафа
2025-01-31 16:30
Новая лекцыя Ганны Севярынец пра першага беларускага філосафа
Інтэрнэт-часопіс TAŬBIN працягвае выкладаць на сваім YouTube-канале цыкл кароткіх лекцый Ганны Севярынец пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”. Тэма новага выпуску “Беларусы і вада. Расклад на будучыню ад Ігната Абдзіраловіча”.Першы беларускі філасофскі...
«Геена вогненная» – другое выданне
2025-01-30 21:05
«Геена вогненная» – другое выданне
Пабачыла свет другое выданне рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном». Літаральны пераклад загалоўка: «Геена вогненная» ці папросту пекла, у якім (у вечным страху быць арыштаванымі, апынуцца ў турмах, у лагерах, у Курапатах) пражылі сваё жыццё персанажы рамана. І ў якім тысячы беларусаў неспадзявана...
«Творчасьць — адзіная негвалтоўная форма свабоды». Альгерд Бахарэвіч пра галоўныя высновы свайго паўвеку
2025-01-30 19:00
«Творчасьць — адзіная негвалтоўная форма свабоды». Альгерд Бахарэвіч пра галоўныя высновы свайго паўвеку
31 студзеня знанаму літаратару Альгерду Бахарэвічу спаўняецца 50. За колькі дзён да гэтай даты пагаварылі зь юбілярам пра сэнс жыцьця і творчасьці, умовы асабістага шчасьця і нацыянальнае годнасьці, прароцтвы літаратуры, эмігранцкі лёс і зьдзяйсьненьне мараў.Пра сэнс жыцьця— Пяць па дзесяць ці дзесяць...
Кніга-пераможца конкурсу “Шуфлядка” выйшла з друку
2025-01-30 18:30
Кніга-пераможца конкурсу “Шуфлядка” выйшла з друку
У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла кніга, якая перамагла ў конкурсе рукапісаў “Шуфлядка” — “Забойства на вуліцы Макаёнка” аўтарства Клёка Штучнага.Анатацыя:У задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022 году, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку — Гільдыю гарадскіх варʼятаў...
«Спроба эксперыментальнага канструявання сябе». Выданне новай кнігі Макса Шчура
2025-01-29 19:53
«Спроба эксперыментальнага канструявання сябе». Выданне новай кнігі Макса Шчура
На платформе «Гронка» праходзіць чытацкі краўдфандынг на выданне кнігі ўспамінаў Макса Шчура (лаўрэата Гедройця 2016) - «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе» (новае выдавецтва «SayBeat»).Да канца збору засталося некалькі дзён (магчыма, ён будзе нязначна падоўжаны). «Сабрана больш за 60% грошай...
Пісьменніку Уладзіславу Ахроменку магло б споўніцца 60 гадоў
2025-01-29 19:45
Пісьменніку Уладзіславу Ахроменку магло б споўніцца 60 гадоў
Нашаму калегу, журналісту, пісьменніку, драматургу Уладзіславу Ахроменку сёння магло споўніцца 60 гадоў. На вялікі жаль, яго жыццё трагічна абарвалася ў 2018-м годзе. Уладзіслаў быў даўнім сябрам беларусаў Падляшша, сябраваў з беластоцкай паэткай Мірай Лукшай, нейкі час нават працаваў у тыднёвіку «Ніва»...
Пачаўся прыём заявак на галоўную паэтычную прэмію
2025-01-29 19:39
Пачаўся прыём заявак на галоўную паэтычную прэмію
Распачаты прыём заявак на прэмію імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруюць найлепшыя паэтычныя кнігі папярэдняга году.Як узяць удзел?Права намінавання маюць самі аўтары/аўтаркі паэтычных кніг, выдавецтвы, сябры журы, сябры аргкамітэта, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ.Умовы...
Болей »
Ніва 28 (2461)
pdf

Ніва 28 (2461)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Апублікаваны тры тыдні таму Raport z wynikow narodowego spisu powszechnego ludnosci i mieszkan 2002 з’яўляецца вельмі цікавым, у большасці насычаным табліцамі, матэрыялам для аналізу. З некалькіх тысяч лічбаў вырысоўваецца грамадскі краявід Польшчы. Аднак, не надта аптымістычны. У 2002 г. у краіне было... Болей »

Ніва 27 (2460)
pdf

Ніва 27 (2460)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Вынікі перапісу насельніцтва з 2002 года для беларусаў вельмі аптымістычныя. Ёсць нас у Польшчы 48,7 тысяч. Амаль кожны трэці праваслаўны на Беласточчыне акрэсліў сябе беларусам. Ведаючы настроі ў Беластоку я спадзяваўся, што вынік атрымаецца напалову горшы. Калі ў 1983 г. я ўпершыню спрабаваў акрэсліць... Болей »

Ніва 26 (2459)
pdf

Ніва 26 (2459)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Першыя тыдні пасля еўрапейскага рэферэндуму мінулі ў Польшчы цалкам нармальна. Прэм’ер-міністр Лешак Мілер адклікаў усе свае ранейшыя абяцанні пра датэрміновыя выбары, ініцыяваў у Сейме спектакль пад загалоўкам „парламенцкая большасць падтрымлівае ўрад”. Палітыкі заняліся сабою, адны адных абвінавачваюць... Болей »

Ніва 25 (2458)
pdf

Ніва 25 (2458)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Пра нямецкую акупацыю Беларусі напісалі ўжо хіба сотні кніжак і тысячы артыкулаў. Асабліва плённа літаратура на гэтую тэму ўзнікала ў савецкі перыяд, калі гісторыю ІІ сусветнай вайны стваралі паводле ўказанняў партыі. Таму калі пры канцы васьмідзесятых гадоў паказалася кніжка Юры Туронка Беларусь пад... Болей »

Ніва 24 (2457)
pdf

Ніва 24 (2457)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Хаця часта здараецца нагода пабываць у Беларусі, але выехаць на ўсход далей за Мінск удалося мне толькі двойчы. Пры канцы траўня г.г. Міжнародная акадэмія вывучэння праблем нацыянальных меншасцей і Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія арганізавалі канферэнцыю на мяжы Беларусі і Расіі, таму... Болей »

Ніва 23 (2456)
pdf

Ніва 23 (2456)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Месца падзеі: Белавежская пушча. Пасярод лясоў скрытыя два домікі. У цэнтры панадворка — драўляны стол. Кругом радасна трухаюць два цёмныя таксікі і пярэстая лайка. Падляшскі дэпутат, міністр замежных спраў і былы прэм’ер Владзімеж Цімашэвіч у каўбойскім капелюшы адпачывае тут і сустракае знаёмых. Як... Болей »

Ніва 22 (2455)
pdf

Ніва 22 (2455)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Візавы рэжым не за гарамі. Да ўвядзення візавага рэжыму засталося ўсяго месяц часу, але адпаведныя міжурадавыя пагадненні Польшчы з краінамі-суседкамі — Беларуссю, Украінай і Расіяй яшчэ не заключаны. Усё вядуцца дыпламатычныя кансультацыі, а зацікаўленыя бакі абяцаюць прыняць усе меры для падпісання... Болей »

Ніва 21 (2454)
pdf

Ніва 21 (2454)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Прэзідэнт РП Аляксандр Кваснеўскі сказаў у размове з „Нівай”: — Якая павінна быць роля Польшчы пасля ўваходу ў Еўрасаюз у адносінах да ўсходніх суседзяў, а перш за ўсё Беларусі? — Наша канцэпцыя наконт усходняй палітыкі наступная. Па-першае: нельга адвярнуцца спінай да гэтых партнёраў на Усходзе, якія... Болей »

Ніва 20 (2453)
pdf

Ніва 20 (2453)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Расказвала мне знаёмая, якая ўжо трэці тыдзень сядзіць у шпіталі каля цяжка хворай маці, як выглядае сітуацыя тых пацыентаў, якіх сям’я наведвае раз у тыдзень. Медычныя службы выконваюць усё згодна з правіламі і фармальна няма ніякіх падставаў, каб абвінаваціць іх у чым-небудзь. Раніцай паралізаванай... Болей »

Ніва 19 (2452)
pdf

Ніва 19 (2452)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У днях 18-19 красавіка Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт арганізаваў канферэнцыю прысвечаную беларускай дзяржаўнасці ў ХХ стагоддзі. Найбольшае зацікаўленне выклікалі даклады аб праблемах сучаснай дзяржавы. Інтэлектуальнае асяроддзе ў гэтай справе вельмі падзеленае. На жаль, сярод вучоных шмат... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org