be

Навіны

«Геена вогненная» – другое выданне
2025-01-30 21:05
«Геена вогненная» – другое выданне
Пабачыла свет другое выданне рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном». Літаральны пераклад загалоўка: «Геена вогненная» ці папросту пекла, у якім (у вечным страху быць арыштаванымі, апынуцца ў турмах, у лагерах, у Курапатах) пражылі сваё жыццё персанажы рамана. І ў якім тысячы беларусаў неспадзявана...
«Творчасьць — адзіная негвалтоўная форма свабоды». Альгерд Бахарэвіч пра галоўныя высновы свайго паўвеку
2025-01-30 19:00
«Творчасьць — адзіная негвалтоўная форма свабоды». Альгерд Бахарэвіч пра галоўныя высновы свайго паўвеку
31 студзеня знанаму літаратару Альгерду Бахарэвічу спаўняецца 50. За колькі дзён да гэтай даты пагаварылі зь юбілярам пра сэнс жыцьця і творчасьці, умовы асабістага шчасьця і нацыянальнае годнасьці, прароцтвы літаратуры, эмігранцкі лёс і зьдзяйсьненьне мараў.Пра сэнс жыцьця— Пяць па дзесяць ці дзесяць...
Кніга-пераможца конкурсу “Шуфлядка” выйшла з друку
2025-01-30 18:30
Кніга-пераможца конкурсу “Шуфлядка” выйшла з друку
У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла кніга, якая перамагла ў конкурсе рукапісаў “Шуфлядка” — “Забойства на вуліцы Макаёнка” аўтарства Клёка Штучнага.Анатацыя:У задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022 году, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку — Гільдыю гарадскіх варʼятаў...
«Спроба эксперыментальнага канструявання сябе». Выданне новай кнігі Макса Шчура
2025-01-29 19:53
«Спроба эксперыментальнага канструявання сябе». Выданне новай кнігі Макса Шчура
На платформе «Гронка» праходзіць чытацкі краўдфандынг на выданне кнігі ўспамінаў Макса Шчура (лаўрэата Гедройця 2016) - «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе» (новае выдавецтва «SayBeat»).Да канца збору засталося некалькі дзён (магчыма, ён будзе нязначна падоўжаны). «Сабрана больш за 60% грошай...
Пісьменніку Уладзіславу Ахроменку магло б споўніцца 60 гадоў
2025-01-29 19:45
Пісьменніку Уладзіславу Ахроменку магло б споўніцца 60 гадоў
Нашаму калегу, журналісту, пісьменніку, драматургу Уладзіславу Ахроменку сёння магло споўніцца 60 гадоў. На вялікі жаль, яго жыццё трагічна абарвалася ў 2018-м годзе. Уладзіслаў быў даўнім сябрам беларусаў Падляшша, сябраваў з беластоцкай паэткай Мірай Лукшай, нейкі час нават працаваў у тыднёвіку «Ніва»...
Пачаўся прыём заявак на галоўную паэтычную прэмію
2025-01-29 19:39
Пачаўся прыём заявак на галоўную паэтычную прэмію
Распачаты прыём заявак на прэмію імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруюць найлепшыя паэтычныя кнігі папярэдняга году.Як узяць удзел?Права намінавання маюць самі аўтары/аўтаркі паэтычных кніг, выдавецтвы, сябры журы, сябры аргкамітэта, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ.Умовы...
Кіраўнік інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат» Яраслаў Іванюк: У нашых планах шмат цікавых, важных кніжак, якімі будзем займацца ў юбілейны год
2025-01-28 20:00
Кіраўнік інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат» Яраслаў Іванюк: У нашых планах шмат цікавых, важных кніжак, якімі будзем займацца ў юбілейны год
«Калі б нехта з чытачоў «Будзьма беларусамі!» прапанаваў бы «Камунікату» нейкі раман з хэпі-эндам, то гэта, можа, стаў бы і бэстсэлер нават», — жартуе заснавальнік і кіраўнік найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат» Яраслаў Іванюк. А можа, нават і не жартуе, бо большасць выдавецкіх планаў...
Болей »
Ніва 42 (2527)
pdf

Ніва 42 (2527)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Тое, што адбываецца з „Ніваю” і з сеймавым праектам закону аб нацыянальных мяншынях выклікае безнадзейны смутак. Не ўдасца беларусам ужыцца з польскай дзяржаваю і з палякамі як нацыяй пранізанай імперскім комплексам? Тыя палякі, з якімі магчыма дайсці да толку, уяўляюць сабою інцыдэнтальную рэдкасць;... Болей »

Ніва 41 (2526)
pdf

Ніва 41 (2526)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Пры канцы верасня членаў Управы Праграмнай рады Тыднёвіка „Ніва” абвінавацілі ў парушэнні закону аб рахункаводстве. Пяці членам Управы ставіцца закід у нязгодным з законамі выдаткаванні датацыі на выдавецкую дзейнасць. Дакладнага зместу гэтага абвінавачання без юрыдычных і бухгалтарскіх ведаў немагчыма... Болей »

Ніва 40 (2525)
pdf

Ніва 40 (2525)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Год таму паказалася кніжка прафесара Ягелонскага універсітэта Марка Вальдэнберга Rozbicie Jugoslawii. Od separacji Slowenii do wojny kosowskiej (Krakow 2003). Па малазразумелых прычынах кніжку вельмі цяжка купіць у кніжных магазінах. Аўтар, на аснове апублікаваных дакументаў сербскіх, харвацкіх, нямецкіх... Болей »

Ніва 39 (2524)
pdf

Ніва 39 (2524)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Сённяшняя беларуская ўлада надае вельмі шмат увагі правядзенню рознага кшталту публічных мерапрыемстваў. Галоўная мэта — масавая ідэалагічная апрацоўка грамадскай думкі. Ні ў адной краіне былога СССР няма такой „пашаны” да тых святаў, якія святкаваліся ў Савецкім Саюзе, як у Беларусі. Дзень перамогі... Болей »

Ніва 38 (2523)
pdf

Ніва 38 (2523)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

7 верасня ў тэлезвароце да беларускага грамадства Аляксандр Лукашэнка абвясціў правядзенне рэферэндуму. Кіраўнік дзяржавы „папрасіў” грамадзянаў Беларусі даць яму права ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Гэтае паведамленне выклікала моцную пратэстную хвалю ў СМІ, як у Беларусі, так і па-за... Болей »

Ніва 37 (2522)
pdf

Ніва 37 (2522)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Першага верасня ў Беларусі пачаўся новы навучальны год. Для большасці гэта свята. А на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам зноў было неспакойна. І не ад таго, што люты вораг перайшоў нашу мяжу. Проста беларускія памежныя службы перасталі прапускаць за мяжу беларусаў, якія купілі ў Польшчы страхавы поліс грамадзянскай... Болей »

Ніва 36 (2521)
pdf

Ніва 36 (2521)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Пры канцы ліпеня 1921 г. у Вільні польскай паліцыяй быў арыштаваны генерал Язэп Балаховіч, брат Станіслава, удзельнік польска-савецкай вайны 1920 г. Разам з Балаховічам палякі арыштавалі 11 афіцэраў саюзнага беларускага корпусу, у тым палкоўнікаў Уладзіміра Лесабодскага і Мікалая Голубева, маёраў Паўла... Болей »

Ніва 35 (2520)
pdf

Ніва 35 (2520)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ні адна краіна не можа абысціся без ідэалогіі. Расія ўзмацняе вялікадзяржаўны шавінізм, змагаецца за недапушчэнне свайго развалу, і пры мажлівасці, за паглынанне яшчэ каго-небудзь. Найперш Беларусь. Еўропа стварае ідэалогію аб’яднанага грамадства. Яна не супраць далучэння да яе, пры выкананні пэўных... Болей »

Ніва 34 (2519)
pdf

Ніва 34 (2519)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Каб выбары ў Палату Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь сёлета праходзілі паводле дэмакратычных прынцыпаў і на раўнапраўнай аснове, то апазіцыя атрымала б у парламенце больш паловы месцаў. Такую думку выказвае большасць кандыдатаў у дэпутаты ад апазіцыі. І грунтуецца яна, паводле сцвярджэнняў, не на абстрактных... Болей »

Ніва 33 (2518)
pdf

Ніва 33 (2518)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У міжваенны перыяд Вільня была культурнай сталіцай беларусаў у ІІ Рэчы Паспалітай. Там знаходзілася большасць інтэлігенцыі, праўленні большасці арганізацый, гімназія, выдавецтвы, рэдакцыі часопісаў, банк, тэатр і найважнейшае — квітнела грамадска-палітычнае жыццё. Паводле афіцыйных статыстычных даных... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org