- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цёплыя абдымкі айчыны. 18-19 ліпеня 2009 года ў Мінску адбыўся V з’езд беларусаў свету “Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Ад магілёўскай суполкі “Бацькаўшчыны” у працы з’езду прынялі ўдзел Віталь Васількоў, Рыгор Кастусёў, Ігар Пушкін і Мікола Яцкоў, Трэба... Болей »
Па закону. 11 чэрвеня 2009 года ў Магілёве адбыўся семінар, у якім удзельнічалі амаль усе рэдактары і выдаўцы недзяржаўных выданняў Магілёўская вобласці. Кіраваў працай семінара вядомы беларускі юрыст, адзін з кіраўнікоў “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Юрый Паўлавіч Тапарашаў. Уступнае слова прамовіў... Болей »
Стан і перспектывы. 29 верасня 2007 года на сваю чарговую сустрэчу з усіх куткоў Магілёўшчыны з’ехаліся рэдактары недзяржаўных выданняў, каб абмеркаваць стан і перспектывы развіцця маланакладнай дэмакратычнай прэсы. У госці да іх завіталі юрысты Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Іванавіч Пастухоў... Болей »
Намінанты. Прэмія Альфрэда Нобеля прысуджаецца за дасягненні, якія з’яўляюцца набыткам усяго чалавецтва. Гэта самая прэстыжная з усіх сусветных узнагарод. Нават трапіць у лік асоб, якія вылучаюцца на атрыманне Нобелеўскай прэміі, гэта вялікі гонар. Таму мяне, як і большасць беларусаў, усхвалявала навіна... Болей »
Старшыня. Васіль Канстанцінавіч Старавойтаў - вядомы ў Беларусі чалавек. Усё жыццё працаваў на вёсцы, узначальваў калгас “Рассвет” імя.К.Арлоўскага” і быў двойчы Героем сацыялістычнай працы. Раней двойчы Героям ставілі помнікі пры жыцці. Можа, і Старавойтаву паставілі б, але памянялася кан’юнктура моманту.... Болей »
Кніга. Нараджэнне верша - рэч незразумелая. Адкуль што бярэцца ніхто не ведае. Ёсць адчуванне, што словы гэтыя ідуць аднекуль з неба, ад Бога. Трэба толькі пэўныя абставіны і адпаведны настрой. Менавіта так і здарылася са мной, калі ў спякотныя ліпеньскія дні шлях закінуў мяне з нашых Брылёў у сталіцу... Болей »
Незалежнасць: свята і будні. Напярэдадні 17-й гадавіны абвяшчэння Незалежнасці Беларусі атрымаў віншавальную паштоўку ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Магілёўшчыны. І гэтыя сціплыя радкі вялікай святочнай хваляй ускалыхнулі маё сэрца. І падумалася: вось сапраўднае свята -- без прымусу і “абязалаўкі”... Болей »
Беларускі зубр пад амерыканскім небам. Вітаўт Яўхімавіч Кіпель - адзін з найвядомых у свеце беларусаў - адзначыў свой 80-гадовы юбілей. Мне пашчасціла ўпершыню сустрэцца з ім у ліпеньскія дні 2001 года на Трэцім З’ездзе беларусаў свету. І перад тым, як распавесці пра наша знаёмства, абавязкова трэба... Болей »
Напамін аб будучым. Я - фаталіст. Я веру ў лёс. І ведаю, што Бог заўсёды размаўляе з намі - праз нашы азарэнні, натхненні, сны. І праз пэўныя знакі, якія перыядычна з’яўляюцца на нашых жыццёвых шляхах. Трэба толькі ўбачыць гэтыя Божыя пасланні і зразумець іх... Не ведаю чаму, але менавіта ў гэты дваццаць... Болей »
Усё пачынаецца з вытокаў. 10 чэрвеня ўтульны “чкалаўскі офіс зноў вітаў рэдактараў і выдаўцоў недзяржаўных выданняў Магілёўшчыны. Чарговае паседжанне пачалося з добрай навіны: выйшаў у свет чарговы, 4-ы, нумар абласнога “Выбару”, і было прыемна бачыць задаволены твар Эдуарда Брокарава. Нешта з свайго... Болей »