be

Навіны

Kamunikat.org на кніжным кірмашы ў Беластоку
2025-04-18 18:00
Kamunikat.org на кніжным кірмашы ў Беластоку
25-27 красавіка ў Беластоку адбудзецца Кніжны кірмаш, падчас якога запланаваныя і мерапрыемствы, датычныя беларускай літаратуры. На месцах 79-80 размесціцца салон незалежных беларускіх выдавецтваў, паведамляе Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. Арганізатары - Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку...
Упершыню па-беларуску выйшлі ўспаміны Бэлы Шагал
2025-04-18 17:55
Упершыню па-беларуску выйшлі ўспаміны Бэлы Шагал
У выдавецтвае “Пфляўмбаўм” выйшла новая кніга — мемуары Бэлы Шагал “Запаленыя свечкі” з ілюстрацыямі Марка Шагала. З ідышу пераклаў Ігар Крэбс.“424 старонкі! Праілюстраваў выданне Марк Шагал. З вялікімі прыгодамі, але мы дамагліся пакупкі ліцэнзіі на гэтыя графічныя ілюстрацыі, каб вы маглі насалодзіцца...
Адкрыты прыём заявак на Прэмію імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі!
2025-04-18 17:11
Адкрыты прыём заявак на Прэмію імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі!
Шукаем лепшыя вокладкі беларускіх кніг 2024 года! Якія эстэтычныя, крэатыўныя і змястоўныя вокладкі вы сустракалі апошнім часам? Можа вы самі аўтар ці аўтарка ўпрыгожвання для беларускіх твораў? Прэмія імя Міхала Анемпадыстава шукае найлепшыя дызайны, што перадаюць дух і сэнс кніг!Што важна? Прэмія ацэньвае...
Kamunikat.org склаў «Пазл» Валера Гапеева ў аўдыёкнігу
2025-04-17 14:49
Kamunikat.org склаў «Пазл» Валера Гапеева ў аўдыёкнігу
Фонд "Камунікат" агучыў раман Валера Гапеева "Пазл", які быў выдадзены "Галіяфамі" яшчэ ў 2018 годзе. Дзякуючы голасу Зміцера Бартосіка і музычнай апрацоўцы Алеся Ясінскага аматары творчасці пісьменніка могуць паслухаць твор па дарозе на працу або падчас вясновага шпацыру. Здаецца, Валеру Гапееву ўдалося...
Алесь Ясінскі прэзентуе ў Беластоку новы альбом гурта RAZAM
2025-04-16 14:56
Алесь Ясінскі прэзентуе ў Беластоку новы альбом гурта RAZAM
Напрыканцы сакавіка выйшаў новы альбом гурта RAZAM і спявачкі Івы Марэшавай (Iva Marešová) “Na dně mojí duše” (“На дне маёй душы”), запісаны разам з сімфанічным аркестрам філармоніі Градэц Краловэ. Плыта адметная тым, што ў ёй гучаць песні на тэксты беларускіх паэтаў: Уладзіміра Караткевіча, Валярыны...
Два беларускія выдаўцы трапілі у шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2025
2025-04-14 15:57
Два беларускія выдаўцы трапілі у шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2025
Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA) абвясціла шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2025 за свабоду публікацыі.У шорт-ліст увайшлі шэсць чалавек, сярод іх — двое беларусаў: Надзея Кандрусевіч, выдавецтва Koska, Беларусь (у выгнанні ў Швецыі) і Дзмітрый Строцаў, выдавецтва Hochroth Minsk, Беларусь (у выгнанні...
У музеі Багдановіча пагавораць пра метафізіку Якуба Коласа
2025-04-14 15:51
У музеі Багдановіча пагавораць пра метафізіку Якуба Коласа
16 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе чарговая сустрэча, прысвечаная беларускай (і сусветнай) традыцыі і інтэлектуальнай літаратуры. Гэтым разам гаворка пойдзе пра Якуба Коласа і творчую беспрытульнасць.Якуб Колас у беларускім літаратурным свеце амаль ад пачатку сімвалізуе ўстойлівасць...
Болей »
Роля беларускай дыяспары ў захаваньні і разьвіцьці беларускае культуры
pdf

Роля беларускай дыяспары ў захаваньні і разьвіцьці беларускае культуры

Матэрыялы Міжнароднай канфэрэнцыі (Лёндан, 29—30 верасьня 2001 г.)

Зборнік матэрыялаў канфэрэнцыі, прысьвечанай навукова-культурным асяродкам беларускай дыяспары і яе асобным дзеячам, аналізуе ролю беларускай дыяспары ў захаванні і развіцці беларускай культуры. У зборнік уключаны матэрыялы, якія падрабязна разглядаюць і распавядаюць пра працу беларускіх навуковых і... Болей »

Новы Час 31/2007
pdf

Новы Час 31/2007

масава-палітычная газэта

Ёсць у рэвалюцыі пачатак… Сышліся, перакрыжаваліся дзве даты. Адна — чырвоная, другая — чорная. 90-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі і 70-годдзе кульмінацыі масавых сталінскіх рэпрэсій. 7 лістапада і 29 кастрычніка. Год 1917 і год 1937. Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі і Дзень памяці. Афіцыйны і неафіцыйны.... Болей »

Ведамасьці 04
pdf

Ведамасьці 04

Гарадская газета Гродна

У сакавіку студэнтку Маргарыту Царан асудзілі за набыццё марыхуаны. Наркотык яна купіла па просьбе знаёмага, Андрэя Кіселя, у свайго выкладчыка Здасюка. Калі прынесла Кіселю, яе ўжо чакалі міліцыянты. Дзеўчына правяла агулам 5 месяцаў ў калоніі, да верасня, пакуль прэзыдыюм Гарадзенскага абласнога суда... Болей »

Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
pdf

Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

Царкоўная гісторыя вачыма эміграцыі

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” у межах серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” у 2007 годзе выпусціла чарговую, 12-ю кнігу. Крыніцазнаўчае даследаванне “Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост” прысвечана светлай памяці Зоры Кіпель. У першым раздзеле – “Хрыстовым... Болей »

Каб школа была нашай
pdf doc

Каб школа была нашай

Напрамкі зьменаў у рэчаіснасьці польскай школы і прыклады іх дасягненьня
Мар’я Мэндэль

Рэформа адукацыі ў Польшчы, якая фармальна пачалася 1 верасьня 1999 году, працягваецца, па сутнасьці, ад моманту пераўтварэньняў дзяржаўнага ладу, распачатых у краіне ў 1989 г. Вядома, што дзяржава, з аднаго боку, мае ў адукацыі ўласнае прадстаўніцтва, а з другога – зьяўляецца сыстэмным стрыжнем, які... Болей »

Вершы
html

Вершы


Брыль Эрнэст

Брыль (Bryll) Эрнэст (1935 -) – польскі паэт, празаік, драматург, перакладчык; прадстаўнік пакалення 1956 г., г.зв. пакалення часопіса “Вспулчэсносці”, сябрам рэдкалегіі якога быў і праблемы якога выяўляў у сваёй паэзіі. Актыўна змагаўся з традыцыямі сарматызму і засцянковасці, але высока цаніў патрыятызм.... Болей »

Veni creator spiritus…
html

Veni creator spiritus…

Вершы
Вэрфэль Франц

Франц Вэрфэль (1890 – 1945) нарадзіўся ў Празе ў сям’і камерсанта. Вучыўся ў Ляйпцыгу, Мюнхене, Гамбургу. Разам з В. Газэнклеверам і К. Пінтусам выдаваў альманах “Der jüngste Tag“ (“Найноўшы дзень”, 1913 -- 1921), які адыграў вялікую ролю ў развіцці літаратуры 1910-х гг. У 1915 – 1917 гг. служыў у аўстрыйскай... Болей »

Толькі на радзіме я чужы
html

Толькі на радзіме я чужы

Вершы
Крамэр Тэадар

Тэадар Крамэр (Theodor Kramer) нарадзіўся 1 студзеня 1897 года ў ніжнеаўстрыйскім гарадку Нідэрголабруне ў сям’і лекара. У 1915 г. адпраўлены на ўсходні фронт, быў цяжка паранены. У 1921 г. пакінуў юрыдычны факультэт Венскага універсітэта, працаваў у кнігагандлі, маляром, бадзяжнічаў. З выхадам у свет... Болей »

Тры песні
html

Тры песні


Фогельвайдэ Вальтэр фон дэр

Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ (Walter von der Vogelweide; каля 1170 – каля 1230), сярэдневяковы нямецка-аўстрыйскі паэт-мінэзінгер, родам з Вены; самы знакаміты прадстаўнік сярэдневерхненямецкай літаратуры; незаможны вандроўны рыцар. Выйшаўшы далёка за межы прыдворнай паэзіі, ствараў пейзажную і любоўную... Болей »

Юстыцыя
html

Юстыцыя


Дзюрэнмат Фрыдрых

Я пачаў пісаць “Юстыцыю” ў 1957 годзе і разлічваў закончыць раман за некалькі месяцаў. Але тут умяшалася іншая праца – “Франк V”, а “Юстыцыя” засталася ляжаць. Далейшыя спробы вярнуцца да рамана закончылася няўдачай, апошні раз – у 1980 годзе; ён павінен быў стаць трыццатым томам збору маіх твораў. Але... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org