- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Мінску памёр народны пісьменнік Янка Брыль. Асабіста я не люблю такіх азначэнняў як „народны” — яны занадта дыскрэдытаваныя яшчэ за савецкім часам, але тут яно бадай да месца ва ўсіх cэнсах. Яшчэ зусім нядаўна іх было двух — волатаў беларускай прозы. Васіль Быкаў памёр у чэрвені 2003 года, Янка Брыль... Болей »
Пра газ, Хамас і ні слова пра нас — так можна характарызаваць для беларусаў вынікі саміту краін Вялікай васьмёркі пад Пецярбургам. Наш „адвечны” спадзеў на дапамогу і вызваленне звонку, які перарос праз дзесяцігоддзі ў наіўную веру, стаў ужо неад’емнай часткай нацыянальнага менталітэту. Напярэдадні сустрэчы... Болей »
Старая мудрасць сцвярджае, што ніхто і нішто не можа існаваць доўга, калі раздзіраецца з сярэдзіны ўнутранымі супярэчнасцямі. Грамадства і дзяржава, у якой тое грамадства жыве і дзеіць, яшчэ ў большай меры, чым што іншае, мусіць трымацца гэтага запавету. Знешнія праявы дзейнасці грамадства і яго схаваныя... Болей »
„Мы стаялі ў чарзе па хлеб”, — спяваецца ў вельмі папулярнай песні, якую выконвае Кася Камоцкая. Чарга па хлеб — гэта найбольш яскравая прыкмета савецкага часу. Забеспячэнне насельніцтва хлебам заўсёды было генеральнай лініяй вялікіх і малых правадыроў. Адсюль і культ гэтага хлеба, узведзены ў ранг паганскай... Болей »
У неўміручым творы „Сабачае сэрца” прафесар Праабражэнскі раіць маладому доктару Барменталю не чытаць перад ядой савецкай прэсы. Маўляў, ад яе вельмі кепска засвойваецца ежа. — Дык другіх жа газет, акрамя савецкіх, няма, — здзіўлена кажа доктар Барменталь. — Вось ніякіх і не чытайце, — адказвае прафесар.... Болей »
Лішне было б тлумачыць трывіяльную рэч — найбольшай нацыянальнай каштоўнасцю для нас ёсць наша роднае слова. Чаго найперш шукаюць беларусы блізкага і далейшага замежжа, прыехаўшы ў Беларусь? Менавіта беларускага слова на вуліцах і ў побыце, беларускай культуры ў паўсядзённасці. Таго, што найперш розніць... Болей »
Такога яшчэ не было. Самыя вялікія, з моманту развалу Савецкага Саюза, вайсковыя вучэнні на тэрыторыі Беларусі, пачаліся. Зразумела, што з удзелам расійскіх ваенных. І не толькі ваенных, але і палітыкаў самага высокага рангу. З 17 па 25 чэрвеня танкі, самалёты ды іншая ваенная тэхніка і, вядома ж, людзі... Болей »
Сёлетнія вясна і пачатак лета халодныя ў Беларусі ў кожным сэнсе. Дажджы і вятры не дабаўляюць людзям настрою. Краіна перажывае перыяд нейкай халоднай грамадзянскай вайны, хоць пераважная бальшыня грамадства гэтага зусім не асэнсоўвае. Крытычная маса ўзаемнай нянавісці, можа стацца, давядзе да сур’ёзнага... Болей »
Едучы на днях у гродзенскім тралейбусе, мне давялося пачуць цікавую размову. Два добра падвыпітыя мужчыны голасна разважалі на нейкія глабальныя тэмы. Разважалі так, што ўвесь тралейбус з захапленнем слухаў толькі іх. Яны ўзгадвалі вельмі цікавыя факты, прыводзілі на кожную тэму добра абгрунтаваныя доказы... Болей »
Нягледзячы на тое, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі завяршыліся больш двух месяцаў таму, іх сапраўдныя вынікі адчуваюцца толькі цяпер. Гутарка ідзе пра крымінальныя справы, заведзеныя на актывістаў грамадска-палітычнага руху падчас выбарчай кампаніі. Сведкам двух судовых працэсаў на Гродзеншчыне давялося... Болей »