- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калісьці адзін з савецкіх дысідэнтаў заўважыў, што ў краіне, дзе няма палітычнай апазіцыі, апазіцыяй становіцца мастацкая літаратура. У прыватнасці, надрукаваная і памножаная дысідэнцкая думка, даведзеная да суайчыннікаў праз мастацкія вобразы. Другой галіной апазіцыйнасці з’яўляецца гумар. Менавіта... Болей »
Тыдзень таму здарылася страшная трагедыя. У Маскве забілі журналістку „Новой газеты” Ганну Паліткоўскую. Смерць такога чалавека, на мой погляд, раўназначная гібелі многіх дзесяткаў, а можа і соцень людзей. Я не быў, канешне, знаёмы з Паліткоўскай асабіста і нават не ведаў яе ў твар (такіх людзей расійскія... Болей »
Сённяшняя беларуская дзяржава не перастае здзіўляць сваёй сістэмай „асаблівага развіцця”. Узяць хоць бы сферу турызму. З аднаго боку ўсяляк дэкларуецца яго падтрымка, з іншага — дзейнічаюць абсурдныя пастановы і законы. Прыкладам, прыгранічныя тэрыторыі, прылеглыя да суседніх дзяржаў — Літвы, Польшчы... Болей »
Старадаўняя Рымская імперыя пакінула пасля сябе вельмі аб’ёмную і насычаную спадчыну. І кожны адтуль бярэ тое, што лічыць сабе патрэбным. Для сучасных юрыстаў няведанне рымскага права азначае няведанне анічога, што трэба для гэтай прафесіі. Еўразвяз, калі казаць пра эканамічныя дачыненні, робіць нешта... Болей »
„І вось у чым парадокс, Валодзя!” — так любіў пачынаць свае тырады-развагі мой студэнцкі прыяцель, на той час наіўны хлопчык, з чыстымі памкненнямі і ўстойлівымі стэрэатыпамі тыпова савецкага выхавання. Сяржук у войску не служыў, на будоўлі, шпіталі ці ў калгасе не працаваў, а паступіў ва універсітэт... Болей »
Падышоў да мяне на днях адзін знаёмы і з непакоем у голасе кажа: «Прачытаў я ў „Ніве” фельетон Уладзіміра Хільмановіча „Добрыя хлопцы”. Пра тое, як супрацоўнікі КДБ уламаліся да яго ў хату і на працу, забралі камп’ютэрную тэхніку і аддаваць не збіраюцца. Няўжо яны самі не баяцца рабіць такое?» Цікавае... Болей »
„Верасень, слотная пара...” Час, калі адвечныя пытанні не даюць спакою, кава не адбівае жадання заснуць месяцы гэтак на тры, алкаголь не здымае стрэс, справы спрэс ідуць цераз пень калоду, а навакольныя людзі раздражняюць. Урэшце кідаеш усё і едзеш за трыццаць кіламетраў ад горада, а потым яшчэ пяць... Болей »
Да 70-годдзя беларускага пісьменніка Яўгена Міклашэўскага. Даўно я збіраўся напісаць пра паэта, перакладчыка, празаіка і публіцыста Яўгена Міклашэўскага, ды ўсё нешта не атрымлівалася, не ставала часу, як сёння мы любім казаць. А час ляціць імкліва — глянуў у каляндар: Яўгену Міклашэўскаму ўжо 70. Нарадзіўся... Болей »
Двойчы за апошнія тры гады давялося перажыць налёт (гэта найбольш адэкватнае слова) супрацоўнікаў КДБ. У 2004 годзе апергрупа „дзяржаўнай бяспекі” (двукоссе стаўлю не з іроніі, а адпаведна сутнасці) па надуманых падставах (нібыта ў рамках расследавання адной крымінальнай справы) разграміла рэдакцыю нашага... Болей »
27 жніўня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна. Напярэдадні юбілею беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна дастаў я з паліц свайго хатняга архіва цэлую папку яго пісем, выразак з газет, паштовак, лістоў з вершамі. Яшчэ раз усё перачытаў, пераглядзеў, успомніў гэтага... Болей »