- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Народная падтрымка на крыві. Прагназуемая колькасць людзей, якія выйдуць на плошчу, ацэньвалася скептыкамі ў пяць-дзесяць тысяч чалавек. Вечарам 19 снежня гаварылі, што ў акцыі пратэсту ўдзельнічае каля 20 тысяч чалавек. У выніку многія з гэтых людзей атрымалі не толькі амапаўскай дубінкай па хрыбту, але і рэвалюцыю ў свядомасці. Людзі сталі грамадзянамі. А пачыналася ўсё мірна і нават прыгожа. На буйнейшую вулічную акцыю апазіцыі з часоў вясны 2006 года ў цэнтр Мінску ехалі-ішлі і самі мінчукі, і жыхары рэгіёнаў. Апошнім кампанію ад чыгуначнага вакзалу ў бок Кастрычніцкай плошчы складалі кандыдаты ў прэзідэнты Віталь Рымашэўскі і Мікола Статкевіч, якія абвясцілі збор людзей на пляцоўцы перад вакзалам. Па шляху надзвычайных інцыдэнтаў не было, хіба што некалькі п’яных спрабавалі прычапіцца да дэманстрантаў.