Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Click to enlarge...
варта прачытаць »»»

KAMUNIKAT.org :: Periodicals :: Новы Час

Publications that have been added to the library:

Click to enlarge...
Новы Час
4 (180) 2010

Удаўка для байнэту. Калі прачытаў указ аб рэгуляванні карыстання інтэрнэтам, успомніўся адзін эпізод са старой замежнай кінакамедыі «Містэр Піткін у тыле ворага». На медкамісіі ўрач, прыставіўшы фанендаскоп да грудзей Піткіна, камандуе: «Удых… Выдых… Удых… Выдых… Выдых… Выдых…» І той, бедалага, паступова асядае, губляючы прытомнасць. Успомнілася і нядаўняя размова з заходнім калегам па матывах дыскусіі па праекту ўказа аб рэгуляванні інтэрнэта, які напрыка[...]

Click to enlarge...
Новы Час
3 (179) 2010

Трэнд кругавога руху. Цягам апошніх месяцаў працэсы палітычнай лібералізацыі ў Беларусі прытармазіліся, аднак у сферы палітычнай дэмакратызацыі адбыліся змены да лепшага — гаворыцца ў першай справаздачы з серыі сістэматычных штоквартальных маніторынгаў Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Супаставім высновы аналітыкаў з рэчаіснасцю. «Праявы патэнцыйнай лібералізацыі альбо яе дэклараваныя намеры ў такіх сферах, як свабода слова (спрошчаны парад[...]

Click to enlarge...
Новы Час
2 (178) 2010

Покер на трубе. Канфлікт Беларусі і Расіі з-за ўмоваў пастаўкі нафты цягнецца ўжо некалькі тыдняў. Традыцыйныя навагоднія спрэчкі на тэму энергарэсурсаў, з лёгкай падачы журналістаў, ахрысцілі «войнамі». Аднак сёлетняя сітуацыя выглядае хутчэй на картачную гульню з выцягваннем козыраў, павышэннем ставак і блефам. Першая частка партыі скончылася ўнічыю. Мінск заявіў, што чакае захавання палёгкавага рэжыму на пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь (у снежні мыт[...]

Click to enlarge...
Новы Час
1 (177) 2010

Шляхам гадоў. Чароўнае свята — Божае Нараджэнне і Новы год. Плынь часу быццам спыняецца. На некалькі гадзін, дзён… Канікулы. Перадышка. Чарга спраў, якія яшчэ ўчора здаваліся гарачымі і звыштэрміновымі, адкладваюцца. Па нейкай агульнай дамоўленасці. Гэта ўжо за гады-дзесяцігоддзі, а мо і стагоддзі, увайшло ў звычку, сталася традыцыяй. І нічога надзвычайна дрэннага не здараецца. Хутчэй, наадварот. Такая вось своеасаблівая навагодняя карэкцыя працэсаў, якая [...]

Click to enlarge...
Новы Час
48

З Калядамі і Новым годам! У кожнага з нас быў свой 2009 год. Са сваім зместам, радасцямі і непрыемнасцямі, дасягненнямі і няўдачамі, віражамі і ўзлётамі, сустрэчамі і растаннямі. І будзе свой 2010-ы. Падводзім вынікі. Плануем новае. Што адбылося і прайшло — не перайначыць і наноў не пражыць. Тое, можа, і добра. Мінулае — мінуламу. А вось тое, што з года сышоўшага будзе мець працяг у годзе новым, у кожнага з нас ёсць шанец адбудаваць па-новаму. Можа, якраз [...]

Click to enlarge...
Новы Час
47

Бюджэтнікам абяцаюць дабрабыт. На наступны год урад запланаваў рост заработнай платы працаўнікам бюджэтнай сферы ў да 420 долараў, работнікам вытворчасці — да 500 у эквіваленце. Міністр фінансаў Андрэй Харкавец лічыць, што дасягнуць гэтай планкі магчыма, але толькі з умоваю, што эканоміка краіны выйдзе на прагнозныя паказчыкі. Фінал бягучага года паказвае, што стартавая пляцоўка для росту, мякка кажучы, выглядае кепска. За некалькі тыдняў да пачатку новага[...]

Click to enlarge...
Новы Час
46

Войцэх Бародзіч-Смаліньскі: За санкцыямі супраць Беларусі стаяць не толькі пытанні правоў чалавека. Польшча была адным з ініцыятараў актывізацыі стасункаў паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Цяперашні кіраўнік еўрапейскага парламента Ежы Бузэк перыядычна звяртаецца да тэмы супрацоўніцтва з Беларуссю, пытанняў унутранай і знешняй палітыкі дзяржавы. Пра прагматычныя разлікі і ідэалістычныя чаканні ад дыялогу Беларусі і Еўрапейскага саюза разважае супрацоўн[...]

Click to enlarge...
Новы Час
45

Мясцовыя выбары па новым заканадаўстве. Улады Беларусі вырашылі прадэманстраваць Захаду імгненную гатоўнасць да дэмакратыі. У першым чытанні 104 дэпутаты Палаты прадстаўнікоў аднагалосна выказаліся за ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у выбарчае заканадаўства Беларусі. 130 паправак у 45-ці артыкулах Выбарчага кодэкса закранаюць працэдуру выбараў ад фарміравання выбарчых камісій да вылучэння кандыдатаў. Па словах старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, выб[...]

Click to enlarge...
Новы Час
44

План Дзмітрыя Мядзведзева. 23 лістапада прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у фармаце прэсавай канферэнцыі сустрэўся з беларускімі журналістамі. А на наступны дзень кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў гэту сустрэчу як «абсалютна бессэнсоўную». Чым, па сутнасці, пацвердзіў яе значнасць. Было відавочна, што сам факт запрашэння на сустрэчу з Мядзведзевым незалежных журналістаў, прычым на парытэтных пачатках — 7 дзяржаўных, 7 незалежных — як мі[...]

Click to enlarge...
Новы Час
43

Пратэкцыянізм за наш кошт. “Сыру цяпер з Літвы не прывязеш”, — заўважыў знаёмы, калі даведаўся пра падвышэнне мытных пошлін на шэраг імпартуемых харчовых тавараў. Наўрад ці чарговы ўказ кіраўніка Беларусі ўдарыць па індывідуальных аматарах літоўскіх гарганцолы ды ракфору, аднак тое, што для насельніцтва новая заканадаўчая норма выльецца ў падаражанне шэрагу прадуктаў — факт. Ад 15 лістапада Беларусь увяла тэрмінам на дзевяць месяцаў часовыя падвышаныя стаў[...]

First   Previous   [1-14]   Next   Last