- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нас накрыла хваля крызісу. Беларуская дэвальвацыя гэтага тыдня, па дадзеных Сусветнага банка, стала самай буйной за 20-гадовую сусветную гісторыю. А з пачатку года курс нацыянальнай валюты знізіўся аж на 71,62%. Без перабольшвання — эканоміка краіны стаіць на тонкім лёдзе. Улады спадзяюцца на грашовыя... Болей »
Брутальны разгон Плошчы — на першы погляд, нечаканы і нематываваны, і нават шкодны для самога рэжыму — быў заканамерным праяўленнем менавіта гэтых глыбінных таталітарных комплексаў. Узросшы на тле, на аскепку савецкага, ён мусіў быў зліквідаваць пагрозы свайму існаванню, якія спакваля кандэнсаваліся... Болей »
Уладзімір Някляеў: «Лёс Беларусі для мяне важней за мой асабісты». Моц таленту паэта Уладзіміра Някляева была вядомая ўсёй Беларусі. Моц характару — бадай што толькі колу блізкіх людзей. Духоўную моц яго не ведаў ніхто. Магчыма, і сам ён. Бо на злом чалавек выпрабоўваецца ў надзвычайных, памежных сітуацыях.... Болей »
Па Еўропе пракацілася антыядзерная хваля. «Вандроўка міру Мінск—Жэнева» з удзелам беларускіх, нямецкіх і швейцарскіх грамадскіх актывістаў, журналістаў і жыхароў раёнаў, пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС, завяршылася днямі ў беларускай сталіцы. Арганізатарамі дзесяцідзённай акцыі выступілі Беларускі... Болей »
Эканамічная палітыка кіраўніцтва краіны прывяла да боек пад абменнымі пунктамі валют. Напал эмоцый на глебе жадання набыць валюту канстатавала нават МУС, заявіўшы, што трэба ўзмацняць каля абменных пунктаў ахову. Афіцыйна дэвальваваць беларускі рубель улады адмаўляюцца, але за іх гэта ўжо даўно зрабілі... Болей »
25 год чарнобыльскай катастрофы. «Калі падняцца на тэлевежу ў Вільні, то добра бачны хутар Нарвілішкі па беларускі бок мяжы, дзе рыхтуецца пляцоўка пад АЭС. Калі б адбылася трагедыя, не толькі Вільнюс давялося б эвакуяваць. Шчыра кажучы, уся наша краіна апынулася б у паралюшы», — заявіў без дыпламатычнага... Болей »
Чорны панядзелак Беларусі. 12 чалавек загінулі, 204 чалавекі пацярпелі, 157 шпіталяваныя ў выніку тэракту ў мінскім метро. Міф стабільнай і бяспечнай Беларусі падарваны. У найноўшай гісторыі краіны ўжо было некалькі надзвычайных здарэнняў, калі пацярпелі выпадковыя людзі, — выбухі ў Віцебску ў 2005-м... Болей »
Толькі два разы на месяц можна будзе прыносіць перадачы ў СІЗА КДБ. Раней іх маглі перадаваць тры разы на тыдзень. Агульная вага перадачы, паводле новаўвядзення КДБ, не змянілася. Яна па-ранейшаму складае 30 кілаграмаў на месяц. Аднак радыкальнае скарачэнне колькасці перадач стварыла праблему і для... Болей »
Трыумф падобны на паразу. Абсурднасць у сукупнасці з жорсткасцю сталі звычкай. І калі супраць некалькіх дзясяткаў маладых людзей і бабулек з кветкамі ставяць на вушы тры найбуйнешыя сілавыя структуры: МУС, КДБ, Службу бяспекі Лукашэнкі, гэта ўжо не выклікае здзіўлення. Так прынята. Сістэма працуе на... Болей »
Непаразуменне як звычка. Беларуская апазіцыя ўжо які год цяжарная ідэяй аб’яднання. Чарговая спроба стаць пад агульныя штандары пакуль паказвае, што справы кіруюцца ў бок варожасці, але ніяк не да паразумення. Не прайшло і трох месяцаў ад дня прэзідэнцкіх выбараў, калі актыў апазіцыі кінулі ў камеры... Болей »