- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выбарчая кампанія ўступіла ў самую цікавую фазу — пачаўся перыяд агітацыі за кандыдатаў. Але ў рэчаіснасці і кампанія па сутнасці не выбарчая, і размова зусім не пра агітацыю. Хто меў ілюзіі — з імі развітаўся. І нават па-за межамі краіны ўжо ніхто не чакае пабачыць нешта адрознае ад гадамі абкатаных... Болей »
Кіраўнік дзяржавы адправіў у адстаўку кар’ернага дыпламата Сяргея Мартынава і прызначыў міністрам замежных спраў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімера Макея. Ёсць меркаванне, што на восень запланаваныя эканамічныя перамовы з ЕС — беларускай дзяржаве патрэбныя грошы, а расійскіх не хапае. Палітолагі... Болей »
Выбары — як фантом. Ролі размеркаваныя, удзельнікі кампаніі робяць выгляд, што ўсім усё зразумела, а вынік традыцыйна прадказальны. Амаль як у часы СССР, хіба што асобныя таварышы яшчэ спрабуюць каламуціць ваду. Але «несвядомыя элементы» надвор’я не робяць. Ужо ў верасні краіна будзе абіраць парламентарыяў.... Болей »
Міністр знешнепалітычнага ведамства Беларусі Сяргей Мартынаў з’ездзіў на сустрэчу кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза і «Усходняга партнёрства». У Брусэлі спадар Мартынаў спрабаваў навучыць еўрапейскіх чыноўнікаў «няўхільна выконваць базавыя прынцыпы праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства», на што атрымаў... Болей »
Сілавікі знайшлі крайняга ва ўласных промахах у ахове паветранай прасторы дзяржавы. Да адказу за мядзведжы дэсант шведскай кампаніі «Studio Total» і дзіркі ў паветранай прасторы Беларусі хочуць прыцягнуць 20-гадовага студэнта Антона Сурапіна.... Болей »
Плюшавы дэсант медзведзянят на Беларусь мае ўсе шанцы ўвайсці як мінімум у падручнікі па піяру. Хто б мог падумаць, што маналіт беларускага «шчыту Айчыны» і пагрозлівай «апошняй дыктатуры» абрынецца пад ціскам цацачных мядзведзікаў! І Беларусь паўстане ў вобразе недарэкі, што ўчора пахваляўся сваёй моцай... Болей »
Без перабольшвання, народным святам у Беларусі ёсць Новы год: тазік аліўе, шампанскае, загадванне жаданняў — традыцыйныя атрыбуты мілага дзейства, да якога загадаў ніхто не аддае. А ёсць яшчэ Дзень перамогі 9 мая і Дзень незалежнасці 3 ліпеня. Але з гэтымі датамі не так роўненька. У мірнай Беларусі яны... Болей »
Аляксандр Лукашэнка на гэтым тыдні наведваў сваіх калег і сяброў у Лацінскай Амерыцы. Бадай што самай гучнай і скандальнай у часе візіту стала заява беларускага лідара аб тым, што яго малодшы сын Мікалай будзе пераемнікам. Спачатку беларускі лідар скіраваўся з афіцыйным візітам на Кубу. У Гаване ён сустрэўся... Болей »
Афіцыйна абвешчаны старт палітычнай кампаніі года — выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Краіна не надта аклімалася пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў. У турмах яшчэ знаходзяцца тыя, хто адважыўся кінуць выклік кіраўніку дзяржавы, плошча Незалежнасці ў Мінску... Болей »
Трэцяе прышэсце Пуціна на крамлёўскі пасад (а з умоўным перапынкам на адну прэм’ерскую кадэнцыю — чацвёртае) азначана масавымі вулічнымі акцыямі. Яскравае сведчанне, што першасны план Пуціна па кіраванні Расіяй апынуўся пад пагрозай.... Болей »