- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Пры канцы снежня мінулага года ў працэс змагання з „Нівай” уключылася Польскае пасольства ў Мінску. Пасол Тадэуш Паўляк напісаў ў газету „Наша слова”, якая выдаецца Таварыствам беларускай мовы, ліст з поўным спіскам „злачынстваў” Праграмнай рады. Найбольш сюррэалістычна гучыць першы закід. „Сумарныя... Болей »
Пры канцы мінулага года паказалася кніжка Яраслава Яновіча Likwidacja oficjalnego nazewnictwa miejscowosci Bialostocczyzny pochodzenia bialoruskiego przez administracje rzadowa w latach 1921-2004. Dokumenty. Komentarze. Справай змены дзяржаўнай адміністрацыяй беларускіх геаграфічных назваў Яраслаў Яновіч... Болей »
У апошні дзень мінулага года Раённая пракуратура Беласток-Поўдзень склікала чарговую прэс-канферэнцыю ў справе „Нівы” з мэтай паінфармаваць журналістаў пра завяршэнне даследавання, пра якое стала вядома так у Польшчы, як і ў Беларусі. Нашу рэдакцыю, традыцыйна ўжо, не запрасілі, хаця 9 членаў Управы... Болей »
Акурат 10 гадоў таму, у лёсаносным 1994 г., 22-24 снежня цэнтральныя беларускія газеты „Рэспубліка”, „Звязда”, „Советская Белоруссия” былі надрукаваны з белымі плямамі. Не выйшлі тады зусім у свет чарговыя нумары „Свабоды”, „Народнай газеты”. Прычына той беспрэцэдэнтнай рэакцыі цэнтральных выданняў краіны... Болей »
„Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі — вышэйшая каштоўнасць і мэта грамадства і дзяржавы”. Так запісана ў другім артыкуле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Там жа сказана, што „дзяржава адказная перад грамадзянінам за стварэнне ўмоваў для свабоднага і годнага развіцця асобы” і што грамадзянін... Болей »
Сёлета пачалася мая вышэйшая адукацыя. Вывучаю стаматалогію на Беластоцкай Медыцынскай акадэміі. На адным курсе са мной штудзіруе больш за сотню людзей. Я была ўпэўнена, што сустрэну тут каго-небудзь „сваёга”, з кім можна было б прынамсі паразмаўляць на гаворцы, а можа нават паўспамінаць белліцэй. Атрымалася... Болей »
Настойлівасць прыхільнікаў Юшчанкі прынесла свой плён. Вярхоўны суд Украіны часткова задаволіў скаргу яго штаба на дзеянні Цэнтральнай выбарчай камісіі, і вырашыў, што будзе перагаласаванне другога тура выбараў на Украіне. Зразумела, што каб прыняць такое рашэнне, неабходныя вельмі важкія падставы. І... Болей »
Выбары ў Палату Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь і правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму на Беларусі даўно скончыліся. І напачатку было ўсё як і мінулыя разы. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына абвясціла вынікі. Выбары адбыліся з першага тура. Апазіцыя ў парламент не трапіла. А... Болей »
Ідэалогію кожнай краіны можна беспамылкова вызначыць па тых святах, якія яна прызнае і святкуе. Для большасці дзяржаў свету галоўным нерэлігійным святам ёсць Дзень Незалежнасці. На глебе гэтага свята пачынаюць фармавацца галоўныя каштоўнасці грамадзяніна краіны: адказнасць за сваю Радзіму і свой народ... Болей »
На мінулым тыдні Раённая пракуратура Беласток-Поўдзень паклікала ў ролі падазроных пяць членаў Управы Праграмнай рады тыднёвіка „Ніва” папярэдняга склікання. Такім чынам спісак падазроных у злачынстве парушэння законаў аб бухгалтарстве дасягнуў адзінаццаці чалавек. Справу вядзе намеснік славутай ужо... Болей »