- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
„І вось у чым парадокс, Валодзя!” — так любіў пачынаць свае тырады-развагі мой студэнцкі прыяцель, на той час наіўны хлопчык, з чыстымі памкненнямі і ўстойлівымі стэрэатыпамі тыпова савецкага выхавання. Сяржук у войску не служыў, на будоўлі, шпіталі ці ў калгасе не працаваў, а паступіў ва універсітэт... Болей »
Падышоў да мяне на днях адзін знаёмы і з непакоем у голасе кажа: «Прачытаў я ў „Ніве” фельетон Уладзіміра Хільмановіча „Добрыя хлопцы”. Пра тое, як супрацоўнікі КДБ уламаліся да яго ў хату і на працу, забралі камп’ютэрную тэхніку і аддаваць не збіраюцца. Няўжо яны самі не баяцца рабіць такое?» Цікавае... Болей »
„Верасень, слотная пара...” Час, калі адвечныя пытанні не даюць спакою, кава не адбівае жадання заснуць месяцы гэтак на тры, алкаголь не здымае стрэс, справы спрэс ідуць цераз пень калоду, а навакольныя людзі раздражняюць. Урэшце кідаеш усё і едзеш за трыццаць кіламетраў ад горада, а потым яшчэ пяць... Болей »
Да 70-годдзя беларускага пісьменніка Яўгена Міклашэўскага. Даўно я збіраўся напісаць пра паэта, перакладчыка, празаіка і публіцыста Яўгена Міклашэўскага, ды ўсё нешта не атрымлівалася, не ставала часу, як сёння мы любім казаць. А час ляціць імкліва — глянуў у каляндар: Яўгену Міклашэўскаму ўжо 70. Нарадзіўся... Болей »
Двойчы за апошнія тры гады давялося перажыць налёт (гэта найбольш адэкватнае слова) супрацоўнікаў КДБ. У 2004 годзе апергрупа „дзяржаўнай бяспекі” (двукоссе стаўлю не з іроніі, а адпаведна сутнасці) па надуманых падставах (нібыта ў рамках расследавання адной крымінальнай справы) разграміла рэдакцыю нашага... Болей »
27 жніўня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна. Напярэдадні юбілею беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна дастаў я з паліц свайго хатняга архіва цэлую папку яго пісем, выразак з газет, паштовак, лістоў з вершамі. Яшчэ раз усё перачытаў, пераглядзеў, успомніў гэтага... Болей »
Са школьных падручнікаў гісторыі вядома, што войны бываюць справядлівымі і несправядлівымі. І гістарычная навука яшчэ зусім нядаўна бралася вызначыць па гэтым параметры кожную вайну. Але сённяшні час паставіў у тупік нават самых мудрых даследчыкаў. Тое, што адбываецца цяпер, паказвае на тое, што чалавецтва... Болей »
Свет шматпалярны — часта любяць сцвярджаць палітыкі і аналітыкі рознага роўню. Між тым, яшчэ са школьных урокаў геаграфіі ўсе добра ведаюць, што ёсць толькі два полюсы — паўночны і паўднёвы. Так і ў палітыцы. Падобна, што сусветныя падзеі апошняга дзесяцігоддзя ўсё больш падзяляюць свет на два лагеры.... Болей »
У Мінску памёр народны пісьменнік Янка Брыль. Асабіста я не люблю такіх азначэнняў як „народны” — яны занадта дыскрэдытаваныя яшчэ за савецкім часам, але тут яно бадай да месца ва ўсіх cэнсах. Яшчэ зусім нядаўна іх было двух — волатаў беларускай прозы. Васіль Быкаў памёр у чэрвені 2003 года, Янка Брыль... Болей »
Пра газ, Хамас і ні слова пра нас — так можна характарызаваць для беларусаў вынікі саміту краін Вялікай васьмёркі пад Пецярбургам. Наш „адвечны” спадзеў на дапамогу і вызваленне звонку, які перарос праз дзесяцігоддзі ў наіўную веру, стаў ужо неад’емнай часткай нацыянальнага менталітэту. Напярэдадні сустрэчы... Болей »