- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Кожны з нас любіць палемізаваць. Але газетная дыскусія, на жаль, сёння не такі распаўсюджаны жанр. Таму я ўдзячны Васілю Сакоўскаму, які на мой артыкул „Дык хто хоча вайны?” („Ніва” н-р 11) адгукнуўся цэлым фельетонам „Святая наіўнасць” („Ніва” н-р 14). Можна было б і не працягваць тэму, бо ў матэрыяле... Болей »
Аўтобус пэкаэсу, што рана з Саколкі едзе ў Сідэрку, паступова губляе пасажыраў і з Паўловіч у Залессе прыязджаю ўжо сам; шчаслівенька на маё месца падбірае іншага, пусты не паедзе. Само Залессе вітае дзень спакоем, пункт прыёму малака ўжо закрыты, крама сідранскага гээсу толькі будзіцца. Абедзве ўстановы... Болей »
На пытанне пра жывыя яшчэ беларускія абрады маладым людзям штораз цяжэй адказваць, а калі і старэйшыя пакаленні пачынаюць мець праблемы з такімі адказамі, узнікае тады пытанне пра патрэбу захоўвання традыцыі і яе існавання ў сучасным грамадстве. Нібыта продкі, якіх з часам успамінаем толькі пару разоў... Болей »
Калі да мяне прыйшоў ліст з Брэсцкага аблвыканкама, я шчыра здзівіўся, бо з майго папярэдняга вопыту ведаю, што не ад усіх уладных структур у нас прыходзяць чалавеку адказы. Тым больш, калі гэты чалавек, падтрымаўшы нейкую грамадскую ініцыятыву, проста паставіў пад нечым свой подпіс. А подпіс быў пастаўлены... Болей »
Традыцыйна ўжо ў Беластоку адзначаўся Дзень незалежнасці Беларусі, на які сабраліся беларусы сталіцы нашага рэгіёна і прадcтаўнікі беларускіх суполак Гайнаўшчыны і Бельшчыны. Другі ўжо раз у „Сподках” — цэнтры культуры Ваяводскага асяродка анімацыі культуры ў Беластоку, які не першы раз прапануе свае... Болей »
Народ не існуе без культуры. Яна вызначае яго характар, актыўнасць, патрэбы. Народ не будзе вечным без пашаны да сябе і сваёй спадчыны. Матэрыяльная культура моцна прывязвае да сваіх твораў, але сапраўдную якасць людскога патэнцыялу фармуе духовая культура. Заварожаная ў нотах, якія ўкладаюцца ў мелодыю... Болей »
Адным з цікавейшых жанраў на тэлебачанні ёсць публічныя дэбаты. Паколькі на „беларускіх” тэлеканалах найбольш вострымі і радыкальнымі бываюць тэмы кшталту „Ці верыце вы ў сны?”, айчынны глядач шукае сапраўдныя дыскусіі на расійскіх „кнопках”. Там таксама за два тэрміны пуцінскага рэжыму свабоднага слова... Болей »
У XVI выпуску Літаратурнай узнагароды імя Веслава Казанэцкага за найлепшую кнігу 2006 г. уручыў яе Ежы Плютовічу і Малгажаце Дабкоўскай новы прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі ў кавярні „Фама” Беластоцкага асяродка культуры. „На БОКу” арганізуюцца там розныя мерапрыемствы, таксама і культурныя... Болей »
Няўстойлівасць і дынаміка — гэта рысы характэрныя сучаснаму грамадству. Ад пачатку трансфармацыі ў Польшчы ўзровень грамадзянскай актыўнасці павышаецца. Гэта абазначае, што прапановы няўрадавых арганізацый прыцягваюць увагу штораз то новых асоб, паўстае своеасаблівая канкурэнцыя. Каб перад ёю абараніцца... Болей »
Цікавая гэта рэч — найноўшая беларуская гісторыя. Так хацелася б зазірнуць хоць бы на пяцьдзесят-семдзесят год наперад і пачытаць, што там будуць пісаць гісторыкі і палітолагі пра дзень сённяшні. А паколькі гэта маларэальна (а раптам, хто можа?), даводзіцца чытаць і слухаць сучаснікаў. Галоўнае пытанне... Болей »