- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
— Гэта так выдатна акрэслівае спадара прафесара, яго годнасць і дастойнасць, што варта запомніць гэтае названне, — падводзіць вечарыну прафесар Тэрэса Занеўская, з ляўдацыі якой пачаўся юбілей 80-годдзя Алеся Барскага, паэта, дзеяча, прафесара. Беластоцкія „Сподкі” прывыклі ўжо прымаць беларускія мерапрыемствы... Болей »
У cядзібе Белавежскага нацыянальнага парку 3 снежня адбылося ІХ пасяджэнне Польска-беларускай падкамісіі па справах прыгранічнага супрацоўніцтва ў рамках Польска-беларускай міжурадавай каардынацыйнай камісіі, якое закончылася падпісаннем пратакола-дамовы аб супрацоўніцтве ў каардынацыі дзейнасці розных... Болей »
Яўрэі здаўна жылі ў Бельску-Падляшскім, у непадалёк распаложанай Орлі і іншых мясцовасцях Бельскай зямлі. Калі б не Другая сусветная вайна і Галакост, пэўна пражывалі б тут да сёння. Старшыня аб’яднання „Музей малой айчыны ў Студзіводах” Дарафей Фіёнік, заадно гісторык і фалькларыст, ад нейкага часу... Болей »
Прапановы ўшанаваць памяць архіепіскапа Мірана прыходзілі ў нашую школу з розных асяроддзяў. Адразу пасля авіякатастрофы (што здарылася 10 красавіка і загінуў у ёй уладыка Міран — А.М.) трэба было размаўляць з вучнямі і супакойваць іх. Менавіта ўжо тады пачалі паяўляцца выказванні моладзі, каб у нас... Болей »
Мітрапаліт Сава ў сваім слове 14 лістапада, у час службы ў рыбалаўскай царкве на прыхадскім свяце, успамінаў святых заступнікаў — святых Кузьму i Дзям’яна Асійскіх, якія сярод усходнiх славян лiчацца ахоўнiкамi рамёстваў, асаблiва майстроў кавальскай справы i швачак, ахоўнiкамi сямейнага ачага, святасцi... Болей »
З такім лозунгам Бельская кааліцыя (БК), якая ўжо 16 гадоў дзейнічае на Бельшчыне, ідзе на самаўрадавыя выбары і верыць, што яе кандыдат Пётр Божка стане бурмістрам Бельска-Падляшскага. Пётр Сэльвесюк з’яўляецца кандыдатам БК на войта Арлянскай гміны, а шмат вядомых і шанаваных асоб сталі кандыдатамі... Болей »
Мінуў час рэгістрацыі кандыдатаў на бурмістраў і войтаў. Цяпер стала вядомым, што за пасаду бурмістра Гайнаўкі будзе змагацца 5 чалавек, у ліку якіх Міраслаў Раманюк — адзіны беларус, які балатуецца са спіска ПСЛ. Згадзіўся ён паразмаўляць наконт сваіх планаў, якія хацеў бы рэалізаваць, стаўшы бурмістрам... Болей »
— У таямніцы скажу, што хацелі ў гэтым годзе наладзіць адзін з канцэртаў у Шчытах, — сказаў Міхась Сцепанюк, старшыня Звязу беларускай моладзі, арганізатар XVII Фестывалю „Бардаўская восень”, — але, як відаць па праграме, яшчэ год трэба пачакаць. „Co się odwlecze to nie uciecze” — гаворыць польская прымаўка... Болей »
Трынаццатага кастрычніка, зранку, сеў я ў машыну, і, як заўсёды, уключыў радыё, каб паслухаць, што на свеце робіцца і як і якая радыёхваля асвятляе адну і тую ж падзею. Вельмі цікава бывае прааналізаваць беларускія радыёстанцыі і параўнаць іх з Радыё Рацыя, якое таксама чуваць у Гародні. Насмяешся часамі... Болей »
Калі дваццаць гадоў таму ў Новым Корніне адкрывалі новую школу, ніхто з мясцовых не думаў, што ў іх вёсцы будуць вучыцца дзеткі з паловы гміны, што за школьнай партай сустрэнуцца жыхары Старога Беразова і Чыжык, Махнатага і Хітрай, Дубіч-Асочных і Трывежы. І памяшаюцца іх дыялекты, якія ў мінулым насцярожвалі... Болей »